Прафарыентацыйная гасцёўня

24 лютага 2015 года Цэнтр «Прафарыенцір» арганізаваў на сацыяльна-педагагічным факультэце прафарыентацыйную гасцёўню «Сучасны свет прафесій. Прафесіі будучыні», у якой прынялі ўдзел старшакласнікі школ горада Брэста. Мерапрыемства было арганізавана ў адкрытым фармаце, дзе вучні СШ №№ 32, 8, 20, 18 змаглі пагутарыць са спецыялістамі, даведацца пра асаблівасці сучасных прафесій і прафесій будучыні, перспектывы працаўладкавання.

У арганізацыі прафарыентацыйнай гасцёўні ўдзельнічалі студэнты валанцёры-прафарыентолагі атрада «Перспектыва» Ярмалюк Лера, Вярэніч Аліна (геаграфічны факультэт), Якаўчук Аляксандра (сацыяльна-педагагічны факультэт), Гаўрыленка Кірыл (гістарычны факультэт).

Падчас сустрэчы ў навучэнцаў была ўнікальная магчымасць пазнаёміцца ​​са спецыялістамі гуманітарнага профілю: спецыялістам па турызме Мярчук Таццянай, журналістам Мароз Яўгеніяй, гісторыкам Лютыч Кацярынай, спецыялістам па сацыяльнай працы Шкара Валянцінай, а таксама псіхолагам Сальнікавым Юрыем.

Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай абстаноўцы і спрыяла актуалізацыі ў школьнікаў пастаяннай самаадукацыі, узаемаабмену ведамі прафарыентацыйнай накіраванасці, а таксама забяспечвала псіхалагічную і прафесіязнаўчую падтрымку, прафарыентацыйную кампетэнтнасць вучняў. Школьнікі засталіся задаволеныя удзелам у прафарыентацыйнай гасцёўні і выказалі надзею на тое, што такія сустрэчы стануць традыцыйнымі.

Цэнтр «Прафарыенцір»

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта