-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Поспехі нашых спартсменаў працягваюцца!
Адгрымелі экзамены, прыйшла пара канікул, толькі спартсменам на факультэце фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта не да адпачынку.
З 24 па 26 студзеня ў Магілёве праходзілі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды–2018 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Студэнты факультэта фізічнага выхавання годна выступілі там:
- І месца ў бегу на 60 м з бар’ерамі – Зданевіч Арсеній, 5 курс;
III месца ў спартыўнай хадзьбе на 3 000 м – Лукашэвіч Вольга, 1 курс;
- II месца ў спартыўнай хадзьбе на 5 000 м і II месца ў спартыўнай хадзьбе на 10 000 м – Палякоў Дзяніс, 1 курс;
- III месца ў бегу на 200 м – Рапека Яна, 1 курс;
- III месца ў спартыўнай хадзьбе на 5 000 м і III месца ў спартыўнай хадзьбе на 10 000 м – Струнец Віталь, 2 курс;
- II месца ў бегу на 3 000 м – Радзяюк Карына, 4 курс.
Дарэчы, Зданевіч Арсеній не менш паспяхова выступіў на Кубку Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў Гомелі 3 лютага, у якім заняў II месца ў бегу на 60 м з бар’ерамі.
З 31 студзеня па 3 лютага ў дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установе «Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па водных відах спорту» прайшоў адкрыты Кубак Беларусі па плаванні. Спаборніцтвы былі асабістыя з камандным залікам, адкрытыя для ўдзелу замежных спартсменаў. Кубак з’яўляўся адборачным на чэмпіянат Еўропы (3–9 жніўня 2018 г., Глазга, Вялікабрытанія), чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў (3–8 ліпеня 2018 г., Хельсінкі, Фінляндыя) і III юнацкія Алімпійскія гульні (1–12 кастрычніка 2018 г. , Буэнас-Айрэс, Аргенціна). Па выніках спаборніцтваў студэнтка факультэта фізічнага выхавання Юлія Лэмке тройчы ўздымалася на п’едэстал гонару:
- І месца ў эстафеце 4*100 м комплекс;
- II месца – плаванне брасам 50 м;
- III месца – плаванне брасам 100 м.
Сярод мужчын вызначыўся студэнт факультэта фізічнага выхавання Сяргей Гулецкі, які стаў у складзе каманды першым у эстафеце 4*200 м вольным стылем.
Таксама з 1 па 4 лютага ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» ў Мінску прайшоў адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па стральбе з лука ў памяшканні, на якім выступаў студэнт першага курса факультэта фізічнага выхавання Мікіта Калядзіч. Ён заняў трэцяе месца ў складзе каманды Брэсцкай вобласці.
І, вядома ж, мы не можам не згадаць поспехі нашых бадмінтаністаў. З 30 студзеня па 2 лютага ў Мінску праходзіў Чэмпіянат Беларусі па бадмінтоне. На ім паспяхова выступілі студэнты факультэта фізічнага выхавання:
|
|
Рабяты ўнеслі важкі ўклад у скарбонку каманды нашай вобласці і занялі I агульнакаманднае месца.
Прымайце віншаванні! Вы малайцы!!!
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба