Поспех каманды БрДУ на кубках па аэробіцы

6–8 снежня 2019 года ў Мінску праходзіў Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па аэробіцы спартыўнай і Міжнародны турнір XI Кубак Аэрастэп. У спаборніцтвах прымала ўдзел каманда нашага ўніверсітэта. У склад каманды ўвайшлі:

  1. Грышко Варвара Уладзіміраўна, студэнтка II курса (факультэт фізічнага выхавання, завочная форма атрымання адукацыі);
  2. Лабун Любоў Валер’еўна, студэнтка I курса (факультэт фізічнага выхавання);
  3. Бурская Ганна Андрэеўна, студэнтка II курса (факультэт фізічнага выхавання);
  4. Самкевіч Барыс Вітальевіч, студэнт II курса (факультэт фізічнага выхавання);
  5. Афуксенідзіс Кірыл Юр’евіч, студэнт II курса (факультэт фізічнага выхавання);
  6. Манюкевіч Андрэй Сяргеевіч, студэнт III курса (фізіка-матэматычны факультэт);
  7. Шчурко Анастасія Міхайлаўна, студэнтка III курса (факультэт фізічнага выхавання);
  8. Круковіч Ангеліна Анатольеўна, студэнтка III курса (факультэт фізічнага выхавання);
  9. Самкевіч Марына Вітальеўна, студэнтка IV курса (факультэт фізічнага выхавання).

Па выніках выступленняў на Адкрытым Кубку Рэспублікі Беларусь па аэробіцы спартыўнай нашы студэнты занялі наступныя прызавыя месцы:

  • Манюкевіч Андрэй – 1-е месца ў індывідуальнай мужчынскай праграме ў намінацыі «Сола»;
  • Афуксенідзіс Кірыл – 3-е месца ў індывідуальнай мужчынскай праграме ў намінацыі «Сола»;
  • Самкевіч Марына і Самкевіч Барыс – 1-е месца ў намінацыі «Змешаныя пары»;
  • Грышко Варвара, Бурская Ганна, Шчурко Анастасія, Круковіч Ангеліна, Самкевіч Марына – 3-е месца ў намінацыі «Група».

Акрамя таго, на Міжнародным турніры XI Кубак Аэрастэп Манюкевіч Андрэй заняў 2-е месца ў індывідуальнай мужчынскай праграме ў намінацыі «Сола», а Самкевіч Марына і Самкевіч Барыс – 2-е месца ў намінацыі «Змешаныя пары».

Трэнерам каманды з’яўляецца старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання Цітова Людміла Сяргееўна.

Мы віншуем рабят і трэнера каманды з паспяховым выступленнем
і жадаем ім упэўненых перамог у будучыні!

Спартыўны клуб

Падзяліцца: