Перамога на Спартакіядзе Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі

22–27 красавіка 2014 года ў г.Пінску Брэсцкай вобласці на спартыўнай базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў другі этап Спартакіяды Саюзнай дзяржавы сярод дзяцей і юнацтва – Спартакіяда студэнцкай моладзі.

У межах Спартакіяды праводзіліся спаборніцтвы па трох відах спорту: валейболе (дзяўчаты), футболе (юнакі) і плаванні. Прымалі ўдзел 186 спартсменаў з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. У склад беларускай дэлегацыі ўваходзіла зборная каманда Брэсцкага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна па плаванні.

На працягу пяці дзён нашу каманду суправаджалі студэнты-валанцёры Палескага ўніверсітэта, якія дапамагалі спартсменам пры ўладкаванні і вазілі іх на розныя экскурсіі і мерапрыемствы, паколькі, апрача спартыўнай, удзельнікаў Спартакіяды чакала займальная культурная праграма: экскурсіі па памятных мясцінах, прагулкі на цеплаходзе і многае іншае.

Цырымонія адкрыцця Спартакіяды стала адным з культурных мерапрыемстваў для гасцей. Пінчукі арганізавалі выдатнае прывітанне: прайшоў канцэрт, на якім выступалі са сваімі нумарамі танцоры, спевакі і нават аркестр. А калі ўдзельнікі спаборніцтваў ішлі па вуліцы дружнай калонай, яны адчувалі на сабе гасціннасць горада. Адна з удзельніц спаборніцтваў падзялілася сваімі ўражаннямі: «Мы ішлі па праезнай частцы – для нас перакрылі рух, як звычайна робяць у нашым родным Брэсце на 9 мая! Вось уявіце, ідзе амаль дзвесце чалавек: беларусы ў сініх касцюмах і расіяне ў чырвоных. Гэта было вельмі прыгожае відовішча. А з акон дамоў, напэўна, яшчэ лепш глядзелася, людзі ж здымалі нас на камеры сваіх гаджэтаў і махалі рукамі ў знак прывітання».

Спартакіяда праходзіла на працягу пяці дзён, а нашы плыўцы спаборнічалі з прадстаўнікамі іншых універсітэтаў не толькі Беларусі, але і Расіі: Расійскай сельскагаспадарчай акадэміі, Расійскага хіміка-тэхналагічнага ўніверсітэта, Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў.

У напружанай барацьбе наша каманда (Анастасія Краўчук, Анастасія Гарковіч, Вольга Равенка (факультэт фізічнага выхавання), Марыя Кузава (геаграфічны факультэт), Уладзімір Казачонак, Аляксандр Гулецкі, Уладзімір Сяргееў, Антон Раманюк (факультэт фізічнага выхавання) заваявала першае месца ў агульнакамандным заліку. Таксама ў індывідуальных відах праграмы нашы спартсмены паказалі высокі ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі і неаднаразова падымаліся на п’едэстал гонару.

Жадаем нашай камандзе поспехаў, удачы і, канешне, новых перамог!

Аляксандра Суркова,
факультэт замежных моў

Портал информационной поддержки экспорта

Официальный сайт о высшем образовании в Республике Беларусь для иностранных граждан

Информационно-консультационный центр по вопросам получения образования и пребывания в Республике Беларусь

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Дніпропетровський національний університет імені Олеся Гончара
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Могилевский государственный университет продовольствия
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта