Педагог – навучэнец пачатковых класаў: грані ўзаемадзеяння

Арганізацыя працэсу ўзаемадзеяння педагога з навучэнцамі пачатковых класаў стала прадметам дыскусіі на гарадскім навукова-метадычным семінары «Узаемадзеянне “педагог – навучэнец” у адукацыйным працэсе пачатковай школы», што прайшоў 30 кастрычніка 2019 года на псіхолага-педагагічным факультэце. У мерапрыемстве прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання, настаўнікі пачатковых класаў школ г. Брэста і Брэсцкага раёна, студэнты IV курса псіхолага-педагагічнага факультэта спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя».

Адкрываючы семінар, Т. С. Аніскевіч адзначыла, што пабудова эфектыўнага педагагічнага працэсу цесна звязана з арганізацыяй узаемадзеяння яго ўдзельнікаў, якая ў працэсе ўдасканальвання спрыяе не толькі станаўленню асобы навучэнца, але і творчаму росту педагога.

Настаўнік ДУА «Сярэдняя школа в. Вістычы Брэсцкага раёна» Ю. С. Шчарбакова гаварыла аб узаемадзеянні настаўніка з вучнямі ў галіне забеспячэння бяспекі адукацыйнай прасторы. Найбольш эфектыўнымі метадамі навучання малодшых школьнікаў асновам бяспечнай жыццядзейнасці, на думку Ю. С. Шчарбаковай, з’яўляюцца дыскусіі, гульні (сітуацыйныя і ролевыя), гутаркі і інш.

Студэнтка групы 41, настаўнік пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 37 г. Брэста» К. А. Кіпень спынілася на такіх важных кампанентах педагагічнага ўзаемадзеяння, як уздзеянне настаўніка і зваротная рэакцыя выхаванца, што вызначаюцца тыпамі педагагічных зносін, сярод якіх вылучаюцца дэмакратычны, аўтарытарны, ліберальны.

Настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. І. Хована» Ю. В. Асіюк падзялілася сакрэтамі ўзаемадзеяння настаўніка з вучнямі пачатковых класаў у працэсе выкарыстання гульнявых тэхналогій на ўроках і ў пазакласнай працы.

Выступленне М. І. Кавярэц, студэнткі групы 41, настаўніка пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 25 г. Брэста», было прысвечана праблеме ўзаемадзеяння ў працэсе даследчай дзейнасці малодшых школьнікаў па прадмеце «Чалавек і свет».

Метадычныя аспекты пабудовы канструктыўнага педагагічнага ўзаемадзеяння былі асветлены ў выступленнях К. М. Пархач (ДУА «Сярэдняя школа № 30 імя Д. Б. Гвішыяні г. Брэста»), М. І. Заграбельнай (ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Брэста»), Т. С. Труцько (УА «БрДУ імя А. С. Пушкіна») і інш.

Пры падвядзенні вынікаў семінара яго ўдзельнікі адзначылі актуальнасць заяўленай тэмы, наяўнасць практычнай інфармацыі.

Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання

Портал информационной поддержки экспорта

Официальный сайт о высшем образовании в Республике Беларусь для иностранных граждан

Информационно-консультационный центр по вопросам получения образования и пребывания в Республике Беларусь

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Дніпропетровський національний університет імені Олеся Гончара
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Могилевский государственный университет продовольствия
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта