Павер у сябе – у БрДУ выбралі студэнта года

22 красавіка прайшоў XXI агульнаўніверсітэцкі конкурс “Павер у сябе” на званне “Студэнт года”. За перамогу змагаліся дзесяць удзельнікаў – прадстаўнікі ўсіх факультэтаў. Разнапланавая конкурсная праграма ўключала сем цяжкіх, але цікавых іспытаў.

Старт конкурсу дала рэктар універсітэта Ганна Сендзер. Ганна Мікалаеўна выказала ўпэўненасць у тым, што на сцэне стаяць разумныя, таленавітыя, творчыя людзі, якія маюць пачуццё ўласнай годнасці і актыўную грамадзянскую пазіцыю, умеюць радавацца дасягненням адзін аднаго. Рэктар пажадала прэтэндэнтам на званне “Студэнт года” здаровага імкнення да перамогі і поспехаў і адзначыла, што бурнае прывітанне іх гледачамі ў чарговы раз пацвердзіла тое, што ў нас вялікая і дружная ўніверсітэцкая сям’я.

Першай прыступкай на шляху да ганаровага звання сталі тры вынасныя этапы. Конкурс практыкаарыентаваных ідэй-праектаў у гэтым годзе быў прысвечаны Году народнага адзінства, бо ў гасціннай Беларусі жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, рэлігій і культур, а ў нашым універсітэце вучацца маладыя людзі з розных краін. Усе яны адчуваюць падтрымку беларускіх студэнтаў. Удзельнікі конкурсу “Павер у сябе” прысвяцілі свае праекты алімпійскаму руху, валанцёрству, міжкультурнаму дыялогу, ГІС-тэхналогіям і інш.

Іміджавыя міні-фільмы на тэму “Я – студэнт БрДУ!” былі падрыхтаваны студэнтамі ў рамках конкурсу відэаролікаў. Адзінагалосна лепшай прызнана сучасная, дынамічная праца Аляксандры Мышленік (гістарычны факультэт).

Вынасны інтэлектуальны іспыт “Studiosus sapiens” – “Студэнт разумны” – быў накіраваны на выяўленне шырыні кругагляду канкурсантаў. За 30 хвілін удзельнікі выканалі тэставыя заданні, якія складаліся з 29 пытанняў.

Другая прыступка на шляху да перамогі – гэта выступленне на сцэне. Традыцыйна спачатку ўсе ўдзельнікі расказалі пра сябе. У гэтым годзе конкурс называўся “Азбука майго жыцця”. Студэнты паказалі, што яны з’яўляюцца актыўнымі, рознабакова развітымі асобамі, якія маюць пэўныя поспехі і дасягненні, пазнаёмілі членаў журы і гледачоў са сваімі жыццёвымі прынцыпамі, поглядамі і перакананнямі.

У конкурсе аратарскага майстэрства “Мая прафесія – маё прызванне” студэнты расказалі пра перавагі і перспектывы выбраных прафесій. Падчас іспытаў ўсе ўдзельнікі выявілі навыкі працы з аўдыторыяй, здольнасць трымацца на сцэне і быць пераканальнымі.

Адным з самых цікавых этапаў стала рыторыка хуткага рэагавання “Мая вам парада”. З дапамогай жараб’ёўкі канкурсанты выбіралі аб’екты, якім неабходна было даць тры парады. Так, студэнты сталі дарадцамі для мамы, выкладчыкаў, заканадаўцаў моды і інш. Падчас заключнага этапу ўсе канкурсанты закружыліся ў танцавальным віхоры.

Інтрыга перастала існаваць пасля канцэртнай праграмы, калі журы, у склад якога ўвайшлі намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы ўсіх факультэтаў і пераможца конкурсу “Павер у сябе – 2018” Кацярына Ільютчык, агучылі вынікі.

Начальнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Таццяна Кошык падзякавала ўсім удзельнікам за вартае выступленне, а гледачам – за цеплыню, з якой яны сустракалі і падтрымлівалі прэтэндэнтаў на перамогу.

Званне “Студэнт года” заваяваў студэнт фізіка-матэматычнага факультэта Аляксей Анішчук. Ён жа стаў пераможцам у намінацыі “Адкрыццё года”. Астатнія намінацыі размеркаваліся наступным чынам:

“Варты пераемнік” – Ангеліна Кіслошчанкава (геаграфічны факультэт);

“Лепшы іміджмейкер універсітэта” – Серафім Бернацкі (філалагічны факультэт);

“Лепшы студэнцкі ідэя-праект” – Іліяна Дочава (сацыяльна-педагагічны факультэт);

“За волю да перамогі” – Андрэй Калядзіч (факультэт фізічнага выхавання);

“За глыбіню думак” – Марыя Адамчук (біялагічны факультэт);

“За цэльнасць вобразу” – Антон Глінскі (юрыдычны факультэт);

“Мэтанакіраваная асоба” – Маргарыта Алешка (псіхолага-педагагічны факультэт);

“Прафесіянал у сваёй справе” – Кацярына Андрэева (факультэт замежных моў);

“Шматгранная асоба” – Аляксандра Мышленік (гістарычны факультэт).

Канкурсанты ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад рэктарата ўніверсітэта, прафсаюзнага камітэта студэнтаў і ПА ГА “БРСМ” з правамі РК “БрДУ імя А.С. Пушкіна”.

Усе ўдзельнікі конкурсу ўпісалі ў яго свае імёны. Студэнты выказваюць падзяку кіраўніцтву факультэтаў і ўніверсітэта за магчымасць праявіць свае здольнасці, а групам падтрымкі – за дапамогу ў падрыхтоўцы да мерапрыемства.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта