Падведзены вынікі адкрытага ўніверсітэцкага конкурсу чытальнікаў «Таямніцы словы і думкі»

У фінальным этапе адкрытага ўніверсітэцкага конкурсу чытальнікаў «Таямніцы словы і думкі», які прайшоў 20 лютага, прынялі ўдзел больш за 30 студэнтаў і школьнікаў г. Брэста. Конкурсная праграма была прымеркавана да 85-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Журы ў складзе выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта вызначыла пераможцаў у выканальніцкім і аўтарскім аддзяленнях.

У аўтарскім аддзяленні дыплом Ι ступені атрымала студэнтка філалагічнага факультэта Бугаёва Марыя за верш «Я паеду жыць у Маскву». Кісілюк Алена (фізіка-матэматычны факультэт) з вершам «Кропелька» заняла II месца і стала ўладальніцай прыза глядацкіх сімпатый. Дыплом IΙI ступені – у Азімко Кірыла (юрыдычны факультэт) за верш «Помні, братка...»

Узнагароды ў выканальніцкім аддзяленні падзялілі школьнікі і студэнты. Сярод школьнікаў 1 месца заняла Дзябёлая Кацярына (СШ №20), 2 месца – Кацуба Альбіна (Абласны ліцэй), 3 месца – Мазуркевіч Наталля (Ліцэй №1 імя А.С. Пушкіна).

Лідарам у выканальніцкім аддзяленні сярод студэнтаў стала Новік Анастасія (факультэт замежных моў), якая цудоўна выканала верш «Госць» Г. Ахматавай. Дыпломы ΙΙ ступені атрымалі трое ўдзельнікаў: Лізуноў Кірыл (факультэт замежных моў), Сіманенка Міхаіл (эканамічны факультэт БрДТУ), Дзябенка Міхаіл (сацыяльна-педагагічны факультэт). Дыпломы ΙΙΙ ступені – у Гаргуна Дзмітрыя і Грэчынай Алісы (юрыдычны факультэт), Сліўка Іны (філалагічны факультэт), Жыранко Юліі (сацыяльна-педагагічны факультэт).

А Лаўрэатам конкурсу журы аднагалосна выбрала студэнта філалагічнага факультэта Кавалёва Яўгенія.

Віншуем пераможцаў і чакаем Свята Паэзіі-2016!

Кафедра журналістыкі

Падзяліцца: