-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
«Непаўторнае студэнцкае жыццё»
Універсітэцкі конкурс прамоўніцкага майстэрства замежных студэнтаў «Вучуся красамоўству» адзначыў сваё пяцігоддзе. Аўтары гэтага праекта (кафедра агульнага і рускага мовазнаўства) лічаць сваёй асноўнай задачай прыцягненне ўвагі студэнтаў-інафонаў да найважнейшай ролі вуснай маналагічнай і дыялагічнай прамовы для эфектыўнага валодання рускай мовай у вучэбна-навуковай і прафесійнай дзейнасці, у розных сферах зносін – паўсядзённай, сацыяльна-культурнай і афіцыйна-дзелавой. 1 сакавіка 2017 года ў ролі рытараў сябе паспрабавалі 22 прадстаўнікі пяці факультэтаў: філалагічнага, замежных моў, юрыдычнага, фізіка-матэматычнага і геаграфічнага. Цяперашні конкурс быў прысвечаны Году навукі ў Беларусі.
Тэмай вуснага публічнага выступлення стала «Непаўторнае студэнцкае жыццё». Прагучалі цікавыя, не падобныя адзін на аднаго, яркія аповеды – пра радасці гэтага перыяду жыцця; пра яго цяжкасці і пра тое, як студэнты іх пераадольваюць; пра сяброў, набытых ва ўніверсітэце, і пра выкладчыкаў; пра тое, як за гады вучобы мяняюцца погляды юнакоў і дзяўчат, як змяняюцца яны самі.
Барацьба працягвалася ў фінале (у другі тур выйшлі 12 канкурсантаў). Майстры слова выканалі заданні віктарыны «Век жыві – век вучыся» (даведваліся пра вялікіх людзей навукі, падбіралі сінонімы, вызначалі значэнні слоў, разгадвалі загадкі, дэманстравалі знаёмства з рускай фразеалогіяй), а таксама выступілі з «Рытарычным экспромтам» на зададзеную тэму і ў прапанаванай маўленчай сітуацыі.
У выніку напружанай барацьбы вызначыліся лідары конкурсу «Вучуся красамоўству-2017»:
- 1-е месца – Ахмет Бердымырадаў, магістрант юрыдычнага факультэта;
- 2-е месца – Гулшат Караева, студэнтка 5-га курса факультэта замежных моў, і Вепа Чарыеў, студэнт 3-га курса філалагічнага факультэта;
- 3-е месца – Абадан Ёмудава, студэнтка 3-га курса філалагічнага факультэта, і Мяхры Атаніязава, студэнтка 4-га курса факультэта замежных моў.
Па рашэнні Савета старэйшын (з ліку вопытных удзельнікаў конкурсу «Вучуся красамоўству» мінулых гадоў) уладальнікамі намінацыі «Годны пераемнік» сталі: Сульгун Ханклычава, студэнтка 5-га курса факультэта замежных моў, і Надзіра Амінава, студэнтка 1-га курса факультэта замежных моў.
Спецыяльным прызам кафедры агульнага і рускага мовазнаўства адзначаны Іслам Аміраў, студэнт 2-га курса геаграфічнага факультэта.
Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства