«Навука - як неабсяжнае мора...»

«Навука – як неабсяжнае мора... Чым больш ты яе п’еш, тым больш ты пакутуеш ад смагі. Калі-небудзь ты даведаешся, якая гэта асалода... Вучыся, наколькі хапае ў цябе сіл, каб выпрабаваць гэта!» – гэтыя словы класіка польскай літаратуры Стэфана Жэромскага сталі эпіграфам міжфакультэцкага навукова-метадычнага семінара «Творчыя ідэалы Стэфана Жэромскага: да 150-годдзя з дня нараджэння пісьменніка», які 9 снежня 2014 года правяла кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры ў Рускім цэнтры.

На семінары з дакладам пра жыццё і творчасць Жэромскага выступіла студэнтка IV курса гістарычнага факультэта Кавальчук Анастасія. Урыўкі з твораў Стэфана Жэромскага прачыталі на польскай мове студэнты III курса юрыдычнага факультэта Васілеўскі Андрэй і Валяева Наталля, IV курса філалагічнага факультэта Неўдах Ніка, Завістовіч Таццяна, Ігнацюк Алеся і Мелех Дар’я.

Загадчыца кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры Сянькевіч Т.В. выступіла з дакладам на тэму «Стэфан Жэромскі і Л.М. Талстой, А.П. Чэхаў: праблема творчага ўзаемадзеяння», а выкладчык гэтай жа кафедры Кавальчук В.М. прадставіла прэзентацыю, прысвечаную жыццю С. Жэромскага, яго творам і іх экранізацыям.

Удзельнікі семінара задавалі пытанні пра прэтэндэнта на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры, бліжэй пазнаёміліся з яго літаратурнай спадчынай, у тым ліку і дзякуючы выставе «Творчая спадчына С. Жэромскага».

Не былі забытыя і іншыя польскія літаратары-юбіляры: С. Налкоўская і М. Дамброўская.

В.М. Кавальчук, старшы выкладчык
кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта