Нашы студэнты прынялі ўдзел у акцыі “Полымя Перамогі”

9 мая 2014 года ў межах міжнароднай студэнцкай акцыі “Полымя Перамогі” ў Туле сабраліся прадстаўнікі Смаленска, Масквы, Керчы, Мурманска, Наварасійска, Мінска, Валгаграда і Брэста. Ад прафсаюзнай арганізацыі нашага ўніверсітэта былі дэлегаваны Ганна Вахільчук (студэнтка 3-га курса геаграфічнага факультэта) і Іна Крыштопік (студэнтка 4-га курса факультэта замежных моў).

Праграма мерапрыемства была насычанай. У Тульскім дзяржаўным ўніверсітэце прайшоў круглы стол па праблеме выхавання патрыятызму ў моладзі. Акрамя таго, для гасцей была арганізавана аглядная экскурсія па горадзе. Тула мае багатую гістарычную спадчыну, там шмат помнікаў культуры, музеяў, ёсць нават свой “маленькі Крэмль”. Мы наведалі музей ўзбраення, які ўразіў усіх сваёй формай рыцарскага шлема.

Затым дэлегаты адправіліся ў Ясную Паляну – сядзібу Л.М.Талстога, якая захавала дух яго часу, бо ў доме і яго ваколіцах усё захавалася так, як было ў апошнія гады жыцця Льва Мікалаевіча. У нас была ўнікальная магчымасць пачуць запіс голасу вялікага пісьменніка.

Самай адказнай падзеяй для ўсіх стаў мітынг 9 мая, падчас якога прайшло ўскладанне вянкоў да манументаў гарадоў-герояў і Брэсцкай крэпасці-героя. Гэтыя хвіліны сталі самымі кранальнымі, і кожны ўдзельнік яшчэ раз адчуў важнасць згаданай акцыі. Менавіта мы, прадстаўнікі сваёй Радзімы, сваіх гарадоў, знаходзіліся каля “сваіх” манументаў, каб ушанаваць памяць тых, хто ахвяраваў жыццём дзеля перамогі.

У дзень ад’езду, 10 мая, мы наведалі Маскву, дзе ўбачылі Чырвоную плошчу, Цэнтральную набярэжную, парк імя Горкага і іншыя славутасці.

Мы дзякуем арганізатарам названай акцыі, Тульскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту, а таксама Брэсцкаму абласному камітэту прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навукі і рэктару нашага ўніверсітэта Г.М.Сендзер за дапамогу ў арганізацыі паездкі.

Г.Вахільчук, старшыня прафбюро геаграфічнага факультэта,
І.Крыштопік, старшыня прафбюро факультэта замежных моў

Портал информационной поддержки экспорта

Официальный сайт о высшем образовании в Республике Беларусь для иностранных граждан

Информационно-консультационный центр по вопросам получения образования и пребывания в Республике Беларусь

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Дніпропетровський національний університет імені Олеся Гончара
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Могилевский государственный университет продовольствия
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта