-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Нашы спартсмены на Міжнародным турніры па акрабатыцы
6-9 лістапада 2017 г. у Брэсце прайшоў XXI Міжнародны турнір па спартыўнай акрабатыцы памяці заслужанага трэнера СССР У.П. Коркіна. Наш універсітэт з’яўляецца адным з суарганізатараў гэтага турніру, удзельнічае ў яго правядзенні і падрыхтоўцы.
Кароткая даведка
Уладзімір Паўлавіч Коркін працаваў прафесарам кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кіраваў навукова-педагагічнай школай па спартыўнай акрабатыцы. Заслужаны трэнер РСФСР і СССР, суддзя Міжнароднай катэгорыі, член навукова-педагагічнага савета Міжнароднай федэрацыі спартыўнай акрабатыкі.
За час навукова-педагагічнай дзейнасці ў вышэйшых навучальных установах У.П. Коркіным напісана 20 кніг і падручнікаў, 19 класіфікацыйных і навучальных праграм, а таксама больш за 50 артыкулаў у цэнтральных часопісах.
Вынікам яго трэнерскай дзейнасці стала падрыхтоўка вялікай групы спартсменаў высокай кваліфікацыі, у тым ліку 164 майстроў спорту, 4 заслужаных майстроў спорту, 11 майстроў спорту міжнароднага класа.
Першы турнір памяці Уладзіміра Паўлавіча адбыўся ў год яго смерці (1997 г.).
Зараз турнір уключаны ў Рэспубліканскія календары Беларусі, Расіі, Украіны і Малдовы. Асноўны кантынгент удзельнікаў – юніёры і юніёркі, але тытулаваныя спартсмены таксама пастаянна ўдзельнічаюць у такім мерапрыемстве.
У гэтым годзе ў спаборніцтвах турніру прынялі ўдзел больш за 100 спартсменаў з 5 краін (Беларусь, Малдова, Украіна, Германія, Расія).
У па-сапраўднаму прыгожай барацьбе спартсмены прадэманстравалі майстэрства і грацыю. Адным з прызёраў турніру стала студэнтка факультэта фізічнага выхавання Самкевіч Марына, якая заняла са сваімі партнёрамі другое месца ў намінацыі «Жаночая група».
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба