-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Мы дружбаю моцныя
«Мы дружбаю моцныя» – менавіта гэтыя словы сталі дэвізам VIII Фестывалю замежных студэнтаў, які ў гэтым годзе праводзіўся ў нашым універсітэце з 19 па 28 лютага. Традыцыйна самай яркай падзеяй фестывалю стаў гала-канцэрт у Цэнтры моладзевай творчасці.
З прывітальным словам выступіла рэктар універсітэта Г.М. Сендзер. Ганна Мікалаеўна падзякавала арганізатарам за арганізацыю мерапрыемства і выказала ўпэўненасць у тым, што фестываль з кожным годам будзе станавіцца ўсё лепшым і цікавейшым.
Прэзентацыя, якая адлюстравала найбольш важныя моманты мерапрыемстваў фестывалю, стала пацвярджэннем таго, што фестывальны тыдзень быў вельмі насычаным.
Самая хвалюючым і прыемным этапам урачыстасці стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў шматлікіх алімпіяд і конкурсаў, а таксама аб’яўленне падзяк самым актыўным удзельнікам святочных мерапрыемстваў.
Затым адбылася канцэртная праграма: студэнты з дзевяці краін, якія навучаюцца ў нашай alma mater, здзіўлялі гледачоў сваімі музычнымі і танцавальнымі здольнасцямі, уменнем выразна чытаць вершы. На ўра гледачы прымалі выступленне КВЗ і дэфіле ў строях, вырабленых уручную. Навінай гэтага года стала светлавое шоу з дзясяткаў ліхтарыкаў падчас выканання заключнага нумара канцэрта. Завяршыўся фестываль рознакаляровым шарападом.
Фестывальныя дні сталі аднымі з самых яркіх прамянёў у студэнцкім жыцці нашага ўніверсітэта. Успаміны пра гэтае свята, бясспрэчна, застануцца ў сэрцах яго ўдзельнікаў на доўгія гады.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба