М.П. Осіпавай прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці»

25 лістапада 2014 г. на сесіі Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў прынята рашэнне аб прысваенні прафесару кафедры педагогікі пачатковага навучання Марыі Пятроўне Осіпавай, алімпійскаму чэмпіёну Гульняў XVII Алімпіяды ў Рыме (Італія) 1960 г. Сяргею Лаўрэнцьевічу Макаранку, былым кіраўнікам Брэсцкай вобласці Віктару Іванавічу Бурскаму і Анатолю Антонавічу Зеляноўскаму, а таксама архіепіскапу Пінскаму і Лунінецкаму Стэфану (Ігару Пятровічу Корзуну) звання «Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці».

Званне ганаровага грамадзяніна заснавана аблвыканкамам і абласным Саветам дэпутатаў у 2008 годзе і з'яўляецца вышэйшай ступенню ўдзячнасці жыхароў рэгіёна. Яно прысвойваецца за асаблівыя заслугі, праяўленыя ў надзвычайных сітуацыях у мірны час, а таксама за значныя поспехі ў вытворчай і грамадска-культурнай дзейнасці, у развіцці эканомікі, навукі, культуры, мастацтва, адукацыі, аховы здароўя, спорту і іншыя заслугі і дасягненні, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне ў Беларусі і за мяжой.

Першымі ўладальнікамі гэтага ганаровага звання сталі выхадцы Брэстчыны, былыя кіраўнікі вобласці Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў і Аляксандр Трафімавіч Кічкайла, двойчы Герой Савецкага Саюза, касманаўт Пётр Ільіч Клімук, Герой Беларусі, віцэ-прэм'ер Пётр Пятровіч Пракаповіч, двойчы Герой Сацыялістычнай працы, былы старшыня калгаса «Савецкая Беларусь» Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля, алімпійская чэмпіёнка Гульняў ХХVIII Алімпіяды ў Афінах (Грэцыя) 2004 г. Юлія Віктараўна Несцярэнка.

Марыя Пятроўна Осіпава працавала ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна» з 1968 года выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання, прафесарам, загадчыкам кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковага навучання, дэканам педагагічнага факультэта. У цяперашні час Марыя Пятроўна – прафесар кафедры педагогікі пачатковага навучання.

М.П. Осіпава з'яўляецца аўтарам сістэмы школьна-сямейнага выхавання (мадэль «Арыенцір»). Мадэль укаранёна ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі рэспублікі, чаму спрыяла распрацаванае пад кіраўніцтвам Осіпавай М.П. навукова-метадычнае забеспячэнне, прадстаўленае комплексам з 6 вучэбна-метадычных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Прафесар Осіпава М.П. – ініцыятар стварэння і кіраўнік першага ў Беларусі навукова-метадычнага цэнтра «Школа-Сям'я», які з 2012 года функцыянуе ў БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Акрамя плённай навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай дзейнасці, Марыя Пятроўна надае шмат увагі аказанню дапамогі маладым спецыялістам, студэнтам, вядзе рознабаковую выхаваўчую працу з навучэнцамі.

Віншуем прафесара кафедры педагогікі пачатковага навучання Марыю Пятроўну Осіпаву з прысваеннем высокага звання «Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці» !!!

Прэс-служба ўніверсітэта

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта