-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Моладзь за здаровы лад жыцця
22 лістапада 2018 года ў нашым універсітэце з удзелам прарэктара па выхаваўчай працы Таццяны Васільеўны Сакаловай прайшоў адкрыты дыялог на тэму «Моладзь за здаровы лад жыцця» ў рамках акцыі «Не марнатраў сваё жыццё!». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі камітэт БРСМ БрДУ імя А.С. Пушкіна і ўпраўленне МНС па г. Брэсце.
Гасцямі мерапрыемства сталі: Ігар Валер’евіч Саюк – кіраўнік аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, Кацярына Алегаўна Сегянюк – першы сакратар Брэсцкага гарадскога камітэта саюзнай моладзі, Сяргей Канстанцінавіч Саленік – намеснік кіраўніка Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях і Галіна Сцяпанаўна Стасевіч – загадчык АМА аддзела грамадскага здароўя Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Яны расказалі студэнтам, якім чынам кожная з гэтых структур працуе па прафілактыцы і супрацьдзеянні курэнню і алкагалізму, а таксама спыніліся на асноўных прычынах узнікнення і спосабах прадухілення пажаранебяспечных сітуацый. Моладзевыя лідары падзяліліся сваім меркаваннем аб шкодных звычках.
У сваю чаргу студэнты атрымалі магчымасць задаць пытанні, што цікавяць іх. Меры засцярогі, якія неабходна выконваць падчас правядзення навагодніх святаў, прававая аснова абароны правоў насельніцтва, якое не курыць, колькасць пажараў у Брэсце і іх наступствы (за 2018 год нашы агняборцы выехалі больш чым на 80 выклікаў, у якіх загінула 6 чалавек) – вось што цікавіла нашых навучэнцаў больш за ўсё.
Напрыканцы мерапрыемства К.А. Сегянюк заклікала моладзь не быць абыякавымі да сябе, сваіх блізкіх і грамадства, бо аднойчы маленькая заўвага можа выратаваць жыццё!
Максім Азарчук, выконваючы абавязкі сакратара п/а ГА «БРСМ» ўніверсітэта