-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Міжнародны турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кубак БДУФК»
З 23 па 24 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры праходзіў міжнародны турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кубак БДУФК». На спаборніцтвы прыехалі памерацца сіламі атлеты з Бельгіі, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Расіі і Азербайджана. Нашу краіну на турніры прадстаўлялі выхаванцы спартыўных школ з усіх куткоў Беларусі. За ўзнагароды змагаліся юніёры і дарослыя, сярод якіх былі вопытныя спартсмены – прызёры чэмпіянатаў Еўропы і свету.
На цырымоніі адкрыцця турніру прысутнічалі выбітныя беларускія спартсмены і трэнеры. Заслужаны трэнер СССР па акрабатыцы, дацэнт кафедры гімнастыкі БДУФК Міхаіл Ільіч Цэйцін пажадаў удзельнікам турніру поспехаў і падкрэсліў, што дасягнуць высокіх вынікаў можа толькі атлет, які адносіцца да спорту з вялікай любоўю.
Арганізатары «Кубка БДУФК» падрыхтавалі для спартсменаў і гледачоў нямала сюрпрызаў. Цырымонію адкрыцця спаборніцтваў упрыгожылі яркія нумары ў выкананні студэнтаў універсітэта і запрошаных гасцей. На дыван выйшлі і зусім юныя акрабаты. На цырымоніі таксама выступілі чароўныя дзяўчаты з Тэатра гімнастыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. А стажоры БДУФК – студэнты Лінаньскага педагагічнага ўніверсітэта – выканалі традыцыйны кітайскі танец дракона і прадэманстравалі валоданне тэхнікай ушу.
На «Кубку БДУФК» студэнтка другога курса факультэта фізічнага выхавання Самкевіч Марына ў напружанай барацьбе заваявала ганаровае II месца ў намінацыі «Жаночая тройка».
Мы ад усёй душы віншуем Марыну з чарговай перамогай
і жадаем ёй вялікіх спартыўных поспехаў у будучыні!!!
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах БДУКМ, спартклуба і факультэта фізічнага выхаванне