-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Міжнародны турнір па лёгкаатлетычных кіданнях памяці Заслужанага трэнера СССР Я.М.Шукевіча
З 26 па 28 красавіка ў Брэсце праходзіў міжнародны турнір памяці Заслужанага трэнера СССР Я.М. Шукевіча. Па традыцыі спаборніцтвы сталі выдатным стартам у новым летнім сезоне для кідальнікаў з усёй Беларусі, а таксама для спартсменаў з Ірана, Ізраіля, Казахстана, Польшы, Малдовы і Украіны. На фоне моцных выступленняў дарослых і ўжо тытулаваных спартсменаў прыемна парадаваў і рэзерв – юнакі і юніёры перапісалі ў гэтыя дні нямала рэкордаў.
Турнір праходзіць ужо ў трыццаць чацвёрты раз. Хочацца адзначыць, што для нашага ўніверсітэта ён з’яўляецца знакавым мерапрыемствам, у арганізацыі якога мы заўсёды прымаем самы актыўны ўдзел, бо многія гады жыцця Яўген Шукевіч звязаў з нашай ВНУ.
Яўген Міхайлавіч Шукевіч нарадзіўся 3 жніўня 1914 года ў Мінску. Будучы трэнер удзельнічаў у фінскай кампаніі і Вялікай Айчыннай вайне і быў узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі» і «Партызану Айчыннай вайны» I ступені. Пасля заканчэння вайны Шукевіч працаваў трэнерам-выкладчыкам розных ВНУ, а затым трэнерам зборнай Савецкага Саюза па кіданні молата. З яго імем звязаны поспехі савецкіх кідальнікаў у 50-60-я гады ХХ стагоддзя. Вопытны спецыяліст выхаваў алімпійскіх чэмпіёнаў па кіданні молата Рамуальда Кліма і Васіля Рудзянкова, сярэбранага прызёра гульняў Міхаіла Крываносава. Ён з’яўляецца аўтарам манаграфіі «Кіданне молата».
За поспехі ў развіцці спорту і паспяховую выкладчыцкую дзейнасць Яўген Шукевіч узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі «За доблесную працу» і «За працоўную доблесць», а таксама ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі ўзнагародзіў ветэрана медалём «За выдатныя заслугі».
З 1971 па 2001 гг. Яўген Міхайлавіч працаваў дацэнтам, загадчыкам кафедры лёгкай атлетыкі нашага ўніверсітэта.
Тым больш прыемна радавацца сярэбранаму медалю ў кіданні молата студэнткі першага курса факультэта фізічнага выхавання Валадкевіч Кацярыны (60,96 м) і выкананню ёю адборачнага нарматыву на Чэмпіянат свету сярод юніёраў, які будзе праходзіць у г. Тамперы (Фінляндыя) у ліпені 2018 г. Студэнт трэцяга курса факультэта фізічнага выхавання Дзейкун Алег таксама парадаваў сваімі поспехамі, падняўшыся на трэцюю прыступку п’едэстала гонару ў штурханні ядра.
Мы сардэчна віншуем рабят і іх трэнераў з перамогамі
і жадаем паспяховых стартаў у будучыні!
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба
Фота Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі