-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Міжнародны конкурс імя Жана Піктэ па міжнародным гуманітарным праве – 2019 (31-я сесія)
З 16 па 23 сакавіка 2019 года ў г. Оберне (Францыя) адбыўся конкурс імя Жана Піктэ па міжнародным гуманітарным праве (the Jean-Pictet Competition), у якім упершыню прыняла ўдзел каманда студэнтаў юрыдычнага факультэта УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт» – Хільчук Кірыл (III курс), Радзівончык Анастасія (III курс) і Адамчук Уладзіслаў (III курс).
Наша каманда прайшла папярэдні адбор (пісьмовая частка) і была абрана ў ліку іншых 48 каманд з усяго свету. Характэрна, што каманда Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна – першая рэгіянальная каманда з Беларусі, якая прыняла ўдзел у гэтым конкурсе. Раней толькі камандам з Мінска (БДУ, ЕГУ, МІПСА) удавалася прайсці папярэдні адбор.
Студэнты на працягу тыдня праходзілі розныя па складанасці трэнінгі і ролевыя гульні, якія імітуюць рэальныя ўмовы: ваенны канфлікт, гуманітарная місія, даклад перад міністрам абароны. Для вырашэння пастаўленых задач студэнтам неабходна прымяняць веды міжнароднага гуманітарнага права.
Конкурс імя Жана Піктэ праходзіць штогод з 1989 года. Выступленні каманд праходзяць на англійскай і французскай мовах. Конкурс праводзіцца ў розных краінах свету і лічыцца самым прэстыжным конкурсам для студэнтаў, якія вывучаюць міжнароднае гуманітарнае права і міжнароднае права правоў чалавека. Конкурс названы ў гонар вядомы швейцарскага юрыста Жана Піктэ (1914–2002), які займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа і прымаў удзел у распрацоўцы Жэнеўскіх канвенцый 1949 года і іх Дадатковых пратаколаў 1977 года.
Каманда хацела б выказаць вялікую ўдзячнасць Рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Расійскай Федэрацыі, Беларусі, Малдове і Украіне, а таксама ўсім яе супрацоўнікам! Без іх дапамогі паездка на конкурс нашых студэнтаў проста не адбылася б!
Сліўка Вольга Якаўлеўна,
старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права