Міжнародны форум «Жаночае лідарства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе і Еўразіі»

16-17 красавіка 2015 г. у Белградзе (Рэспубліка Сербія) прайшоў Міжнародны форум «Жаночае лідарства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе і Еўразіі», арганізаваны Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе сумесна з Нацыянальным дэмакратычным інстытутам (ЗША). У мерапрыемстве ўзялі ўдзел жанчыны-кіраўнікі заканадаўчай і выканаўчай галін улады краін Балканскага рэгіёна, краін-удзельніц Усходняга партнёрства, Расійскай Федэрацыі, дзяржаў Цэнтральнай Азіі і інш. Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на гэтым форуме прадставіла член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, загадчык кафедры педагогікі пачатковага навучання БрДУ імя А.С. Пушкіна Нічышына Таццяна Віктараўна.

Падчас Міжнароднага форуму былі разгледжаны пытанні забеспячэння гендарнай роўнасці і ўдзелу жанчын у палітычным жыцці і дзяржаўным кіраванні, абмеркаваны розныя ініцыятывы, напрамкі рэгіянальнага супрацоўніцтва і інш. Т.В. Нічышына прыняла ўдзел у працы дыскусійных груп «Супрацоўніцтва і давер паміж жанчынамі-палітыкамі, бізнес-лідарамі і актывістамі грамадзянскай супольнасці – ключавыя фактары паспяховага адстойвання правоў жанчын» і «Стварэнне ўмоў для пашырэння ўдзелу жанчын у эканоміцы – ад асабістага ўзроўню да глабальнага» і выступіла ў ходзе пасяджэнняў.

Падзяліцца: