Міжнародны форум выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры краін СНД і Еўропы «Брэсцкая крэпасць: на скрыжаванні эпох і дарог»

7-10 кастрычніка 2014 года ва ўніверсітэце прайшоў Міжнародны форум выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры краін СНД і Еўропы «Брэсцкая крэпасць: на скрыжаванні эпох і дарог», прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі і Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Арганізатарамі форуму з'яўляюцца кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры, Пасольства РФ у Беларусі, Генеральнае консульства РФ у г. Брэсце, Брэсцкае аддзяленне Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі, пры фінансавай падтрымцы Фонду «Рускі свет».

Урачыстае адкрыццё форуму адбылося 7 кастрычніка ў актавай зале вучэбнага корпуса № 2 БрДУ імя А.С. Пушкіна. З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў форуму звярнуліся Г.М. Сендзер, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Т.В. Сянькевіч, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры, М.М. Маткоўскі, Генеральны Консул Генеральнага Консульства РФ у г. Брэсце, А.М. Маслава, кіраўнік Брэсцкага аддзялення Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, В.А. Фелькіна, дэкан філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна.

І.А. Прыхожан, прэзідэнт Валгаградскага Інстытута грамадзянскай супольнасці, зачытала прывітальнае слова мэра  г. Валгаграда (Расія) А.У. Касалапава.

З дакладамі на пленарным пасяджэнні выступілі І.А. Прыхожан, дактары філалагічных навук Н.А. Максімчук, Л.В. Паўлава, І.В. Раманава (г. Смаленск), І.Г. Мінералава (г. Масква), Куліева Рагіля Гусейн гызы (г. Баку), Г.П. Сабат (г. Драгобыч), М.Ф. Шацкая, Л.М. Савіна (г. Валгаград) і інш.

8-9 кастрычніка працягвалася праца форуму: ускладанне кветак у Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», выступленні, дыскусіі на секцыях і круглых сталах (канферэнц-зала мемарыяльнага комплексу, філалагічны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна), майстар-класы дактароў філалагічных, гістарычных навук, прафесараў з Масквы (І.Г. Мінералава, М.М. Багданаў), Санкт-Пецярбурга (С.У. Бялоў), Валгаграда (М.Ф. Шацкая), Брэста (А.М. Вабішчэвіч) на філалагічным факультэце, у філіяле кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры – ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Брэста », у ДУА «Ліцэй №1 імя А.С. Пушкіна г. Брэста »).

10 кастрычніка ўдзельнікі Форуму адправіліся на экскурсіі па памятных мясцінах Брэстчыны: Нацыянальны парк «Белавежская пушча», Ружанскі палац (былая рэзідэнцыя магнацкага роду Сапегаў), Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава.

Падобныя форумы спрыяюць умацаванню добрасуседскіх, партнёрскіх сувязяў паміж ВНУ краін СНД і Еўропы, знаёмяць з інавацыйнымі распрацоўкамі ў філалагічнай, гістарычнай, філасофскай, іншых гуманітарных навуках, узбагачаюць іх даследчую прастору, выбудоўваюць стратэгію і вектары далейшага навукова-даследчага пошуку.

Кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры

Падзяліцца: