-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Класіка і сучаснасць у прыгожым пісьменстве XIX-XXI стагоддзяў»
19-20 лютага 2015 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна на філалагічным факультэце прайшла Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Класіка і сучаснасць у прыгожым пісьменстве XIX-XXI стагоддзяў». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры і Рускі цэнтр. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 130 аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў з Расіі, Украіны, Беларусі, Польшчы.
Разнапланавасць дакладаў, прадстаўленых на пленарным пасяджэнні і 7 секцыях, сведчыць пра непадробную цікавасць да творчай спадчыны пісьменнікаў, да праблем інтэрпрэтацыі твораў, ролі СМІ ў міжкультурнай камунікацыі, паэтыкі мастацкага тэксту, месца рускай літаратуры ў полікультурнай прасторы, лінгвістычных аспектаў слоўнага мастацтва і інш.
З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся прарэктар па навуковай працы і эканоміцы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна А.Я. Будзько, дэкан філалагічнага факультэта В.А. Фелькіна, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры Т.В. Сянькевіч. Студэнт Інстытута журналістыкі БДУ Дзмітрый Нікановіч парадаваў удзельнікаў канферэнцыі невялікай канцэртнай праграмай.
Падчас канферэнцыі была падрыхтавана выстава конкурсных навуковых прац студэнтаў «Навука і студэнты». Большасць дакладаў і паведамленняў на пасяджэннях секцый суправаджала ажыўленая дыскусія, што пацвярджае актуальнасць узнятых праблем.
Метадыст Рускага цэнтра Юроўскіх Ю.Ю.