Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Медыка-псіхалагічныя праблемы ранняга ўмяшання і дзіцячай рэабілітацыі»

15-16 кастрычніка 2014 г. адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Медыка-псіхалагічныя праблемы ранняга ўмяшання і дзіцячай рэабілітацыі». Канферэнцыя арганізавана кафедрай псіхалогіі развіцця сацыяльна-педагагічнага факультэта і Брэсцкім абласным цэнтрам медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі «Тонус».

Пленарнае пасяджэнне адбылося 15 кастрычніка ў БрДУ імя А.С. Пушкіна. Адкрыла канферэнцыю дэкан сацыяльна-педагагічнага факультэта, дацэнт Надзея Аляксандраўна Леанюк. Ад імя рэктарата гасцей вітаў прарэктар па навуковай працы і эканоміцы дацэнт Аляксандр Яўгеньевіч Будзько. З прывітальным словам выступілі начальнік упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Святлана Уладзіміраўна Крапівіна, Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ларыса Мікалаеўна Багдановіч.

На пленарным пасяджэнні было заслухана 8 дакладаў па актуальных праблемах ранняга ўмяшання, комплекснай дапамогі дзецям з адхіленнямі ў развіцці, рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі, па праблемах псіхічнага здароўя моладзі, аказання псіхалагічнай дапамогі. З дакладамі выступілі прафесар Казанскай медыцынскай акадэміі Уладзімір Фёдаравіч Прусакоў, прафесар кафедры прыкладной псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Леанід Абрамавіч Пергаменшчык. На пленарным пасяджэнні быў прадстаўлены даклад прафесара Мюнхенскай акадэміі рэабілітацыі развіцця Курта Фогта, прафесара кафедры рэабіліталогіі факультэта кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргея Аляксандравіча Ігумнава.

16 кастрычніка 2014 года праца канферэнцыі працягвалася ў Брэсцкім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі «Тонус». Цэнтр і БрДУ імя А.С. Пушкіна маюць шматгадовы вопыт супрацоўніцтва, на базе Цэнтра працуе філіял кафедры псіхалогіі развіцця. Была арганізавана праца дзвюх секцый. Секцыя №1 «Сучасныя тэхналогіі ранняга ўмяшання і дзіцячай рэабілітацыі», секцыя №2 «Рэабілітацыйны патэнцыял сям’і, якая мае дзіця з адхіленнямі ў развіцці». Даклады на пасяджэннях секцый былі зроблены ўдзельнікамі з Украіны, Расіі, Мінска, Баранавіч, выкладчыкамі псіхалагічных кафедраў БрДУ імя А.С. Пушкіна (І.Я. Валітава, А.І. Мядзведская, Д.Э. Сінюк, І.В. Паўлаў, А.Р. Богдан і інш.), спецыялістамі Цэнтра «Тонус» (галоўны доктар А.І. Багдановіч). Вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў выклікалі майстар-класы, вядучымі на якіх выступілі выкладчыкі кафедры псіхалогіі развіцця (І.В. Шматкова, А.Я. Марчанка), псіхолагі і лагапед Цэнтра «Тонус», псіхолагі іншых устаноў горада (К.У. Тарасава, Г.Б. Мышко, В.Г. Рыбачук).

Для ўдзельнікаў канферэнцыі была арганізавана экскурсія ў Зімовы сад Універсітэта. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел 135 чалавек. Цікавасць да яе прадэманстравалі дактары, псіхолагі і дэфектолагі з устаноў аховы здароўя і адукацыі Брэсцкай вобласці.

І.Я. Валітава,
дацэнт кафедры псіхалогіі развіцця

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта