Мерапрыемствы на факультэце фізічнага выхавання, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам

У пачатку снежня на факультэце фізічнага выхавання адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Арганізатарамі мерапрыемстваў выступілі ст. выкладчыкі Раменка І.Р. і Расохіна А.А., дацэнты Галавач М.В. і Блоцкая А.С. (кафедра анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека).

1 снежня 2018 года быў праведзены конкурс сацыяльных плакатаў «Мы – за жыццё, мы – супраць СНІДу».

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 25 студэнтаў. У фае 7-га паверха навучальнага корпуса № 1 былі вывешаны 17 экспанатаў згодна з зацверджаным каталогам. Плакаты, прадстаўленыя на выставе, падкрэслівалі актуальнасць і значнасць праблемы ВІЧ/СНІДу і былі накіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця; фарміраванне ў моладзі пачуцця адказнасці за сваё жыццё, жыццё блізкіх і іх бяспеку; прафілактыку распаўсюджвання ВІЧ/СНІДу ў моладзевым асяроддзі; выхаванне пачуцця спагады і цярпімасці да ВІЧ-інфіцыраваных людзей; фарміраванне пазітыўнага іміджу фізічна моцнага, духоўна асвечанага маладога грамадзяніна.

Акрамя гэтага, 3 снежня 2018 года на факультэце фізічнага выхавання прайшло выхаваўчае мерапрыемства «Моладзь супраць СНІДу».

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 25 студэнтаў 1–3 курсаў факультэта фізічнага выхавання. Былі заслуханы 4 даклады на наступныя тэмы: 1) медыка-біялагічныя праблемы СНІДу; 2) прафілактыка распаўсюджвання ВІЧ/СНІДу ў моладзевым асяроддзі; 3) прычыны і наступствы СНІДу; 4) дэмаграфічныя праблемы СНІДу.

Кафедра анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека

Падзяліцца: