«Майстэрства зносін»

У межах праекта «Я – лідар» 19 лютага 2015 года спецыялістамі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю быў праведзены чарговы трэнінг «Майстэрства зносін», у якім прынялі ўдзел старасты вучэбных груп першага курса ўсіх факультэтаў.

Падчас трэнінгу студэнты навучаліся метадам канструктыўнага ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі розных сацыяльных груп (прымяралі на сябе ролі кіраўніка, падначаленага). Удзельнікі трэнінгу даведаліся пра законы супрацоўніцтва і дзелавых зносін, а таксама навучыліся правільна ўспрымаць крытыку і рэагаваць на яе.

Для дасягнення высокіх вынікаў у станаўленні адукаванай асобы, фарміравання і развіцця лідарскіх якасцей ужо з першага курса ва ўніверсітэце вядзецца мэтанакіраваная выхаваўчая праца. Трэнінг «Майстэрства зносін» даў першакурснікам магчымасць сфарміраваць уменні адэкватных рэагавання і паводзін у канфліктных сітуацыях, што з’яўляюцца неад’емнымі складнікамі вобраза паспяховага чалавека.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: