-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
КВЗ пакаленняў
28 сакавіка 2019 года на базе дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Брэста» прайшло мерапрыемства «КВЗ пакаленняў», прысвечанае Міжнароднаму Дню Смеху. У гумарыстычным спаборніцтве прынялі ўдзел дзве каманды: магістранты псіхолага-педагагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна (кіраўнікі – Былінская М.В. і Севярын А.В.) і прадстаўнікі грамадскай асацыяцыі пажылых людзей «Пазітыў».
У праграму гумарыстычных спаборніцтваў уваходзілі конкурсы «Прывітанне», «Размінка», «Хатняе заданне». Каманды спаборнічалі ў гумарыстычным біятлоне, музычных і танцавальных конкурсах. Асобным этапам турніру стала спецыяльнае конкурснае заданне ад брэсцкага падраздзялення МНС.
Магістранты паказалі выступленне згуртаванай і творчай каманды, выдатнае веданне правілаў пажарнай бяспекі і прафілактыкі надзвычайных здарэнняў. Прадстаўнікі грамадскай асацыяцыі пажылых людзей «Пазітыў» парадавалі аптымізмам і пазітывам, арыгінальнасцю конкурсу «Хатняе заданне».
Падчас праведзенага мерапрыемства людзі розных пакаленняў змаглі пагутарыць, абмяняцца жыццёвым вопытам, прадэманстраваць знаходлівасць і гумар, паказаць свае творчыя здольнасці. Арганізацыя такіх мерапрыемстваў – гэта выдатная магчымасць людзям рознага ўзросту праявіць свае крэатыўныя, арганізатарскія і лідарскія якасці.
Аляксей Севярын,
нам. дэкана па навуковай працы псіхолага-педагагічнага факультэта, дацэнт