Квест «Універ на далоні»

11 верасня ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў квест #УніверНаДалоні, і зараз прыйшоў час пра яго расказаць. Для пачатку трохі гісторыі. Усё пачалося з ідэі дапамагчы першакурснікам хутчэй адаптавацца да ўніверсітэцкага рытму жыцця. Знайсці, дзе знаходзіцца тая ці іншая аўдыторыя, пазнаёміцца са студэнтамі іншых факультэтаў – на ўсё гэта сыходзіць у лепшым выпадку месяц. А квест дапамагае аператыўна даведацца пра структуру ўніверсітэта.

Адкрылі мерапрыемства другі сакратар Брэсцкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ» Аляксандр Зорын і сакратар першаснай арганізацыі ўніверсітэта Максім Азарчук.

Арганізатары размясцілі станцыі квеста каля самых запатрабаваных кабінетаў па ўсіх карпусах – каля медпункта, чытальнай залы, бухгалтэрыі і інш. Каманды студэнтаў былі наўмысна сфарміраваныя так, каб у кожнай з іх было па адным студэнце ад кожнага факультэта, што спрыяла новым знаёмствам. Затым ўдзельнікам расказалі правілы і адправілі каманды шукаць пункты з заданнямі.

Усяго для кожнай каманды было падрыхтавана 10 розных заданняў: ад пытанняў на логіку да праверкі на вынослівасць. Пасля праходжання ўсіх пунктаў вызначыліся чатыры лідары з максімальнай колькасцю балаў, таму пераможцу выбралі з дапамогай дадатковага задання. Атрымала перамогу каманда «Ружа вятроў».

Удзельнікі падзяліліся ўражаннямі:

Ганна Левандоўская:

– У пачатку было страшнавата, таму што амаль ніхто нікога не ведаў. Перш за ўсё нам трэба было бегчы ў стары корпус. Мы думалі, што заданні будуць мегаскладанымі, але з першым мы справіліся за 14 хвілін. Шмат цікавых загадак. Даведалася, што і дзе знаходзіцца ва ўніверсітэце. Напэўна, больш за ўсё спадабалася пляскаць паўтары хвіліны і «Павуцінка». Рабяты ў камандзе былі крутыя, ёсць нават добрыя фатаграфіі. Мне вельмі спадабалася!

Вольга Рабацэвіч:

– Квест быў вельмі цікавым і запамінальным. Незвычайныя заданні ў спалучэнні з рознымі лакацыямі выклікалі цікавасць і жаданне іх выконваць, што ў выніку прывяло нашу каманду да поспеху. Дзякуй саюзу моладзі і ўдзельнікам квеста за добра праведзены час!

Анастасія Філімонава:

– Квест прайшоў выдатна, шмат пазітыўных уражанняў, пазнаёмілася з многімі людзьмі з іншых факультэтаў, гэта былі прыемныя знаёмствы. Дзякуй за выдатны настрой!

Максім Азарчук,
сакратар п/а ГА «БРСМ» з правамі РК УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна»

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта