Кубак «Што? Дзе? Калі?»

12 і 13 лістапада ў нашым універсітэце адбыліся гульні Кубка «Што? Дзе? Калі?». Як і павінна быць, першымі прынялі выклік першакурснікі, пачаўшы інтэлектуальныя баталіі 12 лістапада. Гульня выдалася захапляльнай і відовішчнай. Эмоцыі білі праз край, усе шчыра радаваліся кожнаму правільнаму адказу.

У гэтай бескампраміснай барацьбе перамогу атрымала каманда Гістарычнага факультэта. Варта адзначыць, што апошні раз такога поспеху гісторыкі-першакурснікі дамагаліся ў лістападзе далёкага 2009 года, калі толькі зараджалася легендарная каманда «Муха-Міхальскі». Срэбра заваявалі прадстаўнікі Юрыдычнага факультэта, а вось тых, каму дастанецца бронза, прыйшлося вызначаць з дапамогай дадатковых паказчыкаў. Тут поспех ўсміхнуўся Фізіка-матэматычнаму факультэту.

Поўныя вынікі такія:

  1.   Кексікі з апраметнай (Гістарычны ф-т) - 16 з 30 пытанняў
  2.   Першы помснік (Юрыдычны ф-т) - 13
  3.   Проста Геніі (Фізіка-матэматычны ф-т) - 11 / рэйтынг 64
  4.   5 + 1 (Юрыдычны ф-т) - 11/59
  5.   Проста Г (Геаграфічны ф-т) - 11/55
  6.   Вандэрвімен (Ф-т замежных моў) - 9
  7.   Космас (Юрыдычны ф-т) - 8
  8.   Прынцэса-пупырышка (Сацыяльна-педагагічны) - 7
  9.   Уздзеянне (Юрыдычны ф-т) - 6
  10.   Выхавальніцы (Сацыяльна-педагагічны ф-т) - 5

13 лістапада эстафету прынялі старэйшыя таварышы – зборныя факультэтаў. Дапамогу пры складанні пытанняў аказалі знакаміты брэсцкі гулец Валерый Святаслававіч Глінка, які вылучаўся ў тэлевізійнай «Сваёй гульні», і выдатны дзіцячы трэнер з Кобрына Лагвіновіч Якаў Якаўлевіч, выхаванцы якога неаднаразова заяўлялі пра сябе ў складзе каманд нашага Універсітэта. Гэтая гульня нікога не пакінула раўнадушным! Нават тыя каманды, якім не ўдалося паказаць высокія вынікі, не выглядалі расчараванымі. Вікторыю атрымалі леташнія трыумфатары Кубка першакурснікаў – прадстаўнікі Фізіка-матэматычнага факультэта. А вось у вылучэнні ўладальнікаў срэбра зноў паўтарылася леташняя сітуацыя: гісторыкі з «Архаіка» і юрысты з «Інтэлектуальнага крэматорыя» набралі аднолькавую колькасць балаў. На гэты раз свята ладзілася на вуліцы музы Кліо – дадатковыя паказчыкі схілілі шалі на карысць «Архаіка». Канчатковыя вынікі наступныя:

  1.   Жырык (Фізіка-матэматычны ф-т) - 19
  2.   Архаіка (Гістарычны ф-т) - 18/134
  3.   Інтэлектуальны крэматорый (Юрыдычны ф-т) - 18/126
  4.   Барбарыскі (Фізіка-матэматычны ф-т) - 15
  5.   Легіён Спартака (Гістарычны ф-т) - 13
  6.   Аляксандр Пісталетаў (Гістарычны ф-т) - 10/72
  7.   Алькаіда (Гістарычны ф-т) - 10/62
  8.   ТРОПС (Факультэт фізвыхавання) - 8/48
  9.   Першы помснік (Юрыдычны ф-т) - 8/45
  10.   Прававеды (Юрыдычны ф-т) - 8/43
  11.   Вандэрвімен (Факультэт замежных моў) - 7/49
  12.   ВГБ (Сацыяльна-педагагічны факультэт) 7/37
  13.   Oldspice (Факультэт замежных моў) - 6

Сардэчна віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў з гэтым Святам Інтэлекту!

Багдан Кучык,
старшыня гульнёвага журы
клуба інтэлектуальных гульняў студэнцкага клуба

Падзяліцца: