Круглы стол у межах святкавання 50-годдзя факультэта фізічнага выхавання

«Фізічная культура і здароўе нашай нацыі шмат у чым залежыць ад Вас, будучых спецыялістаў фізічнай культуры і спорту». З гэтых слоў Аляксандра Іванавіча Багонскага 9 кастрычніка 2019 года пачаўся чарговы круглы стол у межах святкавання 50-годдзя факультэта фізічнага выхавання. Удзельнікамі сустрэчы былі студэнты 1–2-х курсаў і прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта фізічнага выхавання.

Дэкан факультэта фізічнага выхавання С. А. Суркоў прадставіў прысутным выпускніка факультэта 1980 г. А. І. Багонскага, настаўніка вышэйшай катэгорыі, настаўніка-метадыста, кіраўніка фізічнага выхавання ДУА «Сярэдняя школа № 23 г. Брэста». Аляксандр Іванавіч расказаў аб сваіх жыццёвых этапах – аб уваходжанні, станаўленні, удасканаленні ў прафесіі, пачынаючы ад студэнцкай лавы Брэсцкага педагагічнага інстытута, працягваючы працай настаўнікам фізічнай культуры, кіраўніком і метадыстам па фізічным выхаванні, дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 35 г. Брэста», – а таксама аб сваёй плённай грамадскай працы. Ён падзяліўся асабістымі сакрэтамі сваёй кар’еры і прафесійнай дзейнасці, якая працягваецца і па гэты дзень у ролі кіраўніка фізічнага выхавання дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 23 г. Брэста».

Аляксандр Іванавіч выхаваў шмат вучняў, якія ў свой час вучыліся на факультэце фізічнага выхавання. Некаторыя з іх прысутнічалі на сустрэчы.

Удзельнікі круглага стала зацікаўлена абмяркоўвалі праблемы фізічнай культуры і спорту, авалодання прафесіяй настаўніка і ўдасканалення ў ёй.

Дэканат факультэта фізічнага выхавання,
кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта