Круглы стол-сустрэча з генеральным дырэктарам РГА «Беларуская федэрацыя Кёкусінкай Буда каратэ» Д.Э. Аляхновічам

2 кастрычніка 2019 года на базе спартыўнага комплексу Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна ў рамках святкавання 50-годдзя факультэта фізічнага выхавання адбыўся круглы стол-сустрэча з выпускніком 1992 года Аляхновічам Дзмітрыем Эдуардавічам, генеральным дырэктарам Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя Кёкусінкай Буда каратэ», афіцыйным прадстаўніком міжнароднай федэрацыі каратэ ў Рэспубліцы Беларусь, ганаровым прадпрымальнікам Рэспублікі Беларусь у сферы фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці, уладальнікам тытула «Гонар Нацыі», 6 дан па каратэ і 2 дан па джыу-джытсу.

Мэта сустрэчы – арыентацыя студэнтаў на будучую прафесійную дзейнасць. На асабістым прыкладзе Дзмітрый Эдуардавіч паказаў няпросты, але цікавы шлях ад настаўніка фізічнай культуры і здароўя вясковай школы, трэнера, бізнесмена да кіраўніка.

Дзмітрый Эдуардавіч зрабіў акцэнт на прафесіі педагога галіны «Фізічная культура і спорт» як прафесіі пастаяннага росту, самаразвіцця, самаўдасканалення. Ён рэкамендаваў студэнтам для дасягнення пастаўленых мэтаў выкарыстоўваць навуковы падыход, што набываецца ва ўніверсітэце.

Выхаванцы Дзмітрыя Эдуардавіча, студэнты факультэта фізічнага выхавання, праявілі сябе не толькі ў вучэбнай дзейнасці, але і станавіліся пераможцамі і прызёрамі буйных спаборніцтваў – чэмпіянатаў краіны, Еўропы, свету.

У канцы круглага стала-сустрэчы прайшло плённае і творчае абмеркаванне асноўных праблем, якія сустракаюцца на шляху адаптацыі да прафесійнай дзейнасці педагога ў сучасных зменлівых умовах. Дзмітрый Эдуардавіч адказаў на ўзніклыя пытанні і пажадаў студэнтам здароўя, поспеху, ісці цвёрда да вызначанай мэты.

Дэканат факультэта фізічнага выхавання,
кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання

Падзяліцца: