Клуб «Дыялог культур» запрасіў на Піліпаўскія вечары

«Беларуская гасціннасць у Піліпаўскія вечары» – пад такой назвай у межах працы клуба «Дыялог культур» 9 снежня адбылася вечарына, удзельнікамі якой сталі студэнты філалагічнага, фізіка-матэматычнага, геаграфічнага і біялагічнага факультэтаў, выкладчыкі, старшыня прафкама студэнтаў, госці з гандлева-тэхналагічнага каледжа. У назве вечарыны спалучыліся дзве асаблівасці: а) гасціннасць як асноўная рыса беларусаў і б) Піліпаўскі пост як традыцыя ў беларускай праваслаўнай культуры.

Шанаванне традыцый нашых продкаў, рэканструкцыя святаў і абрадаў, якія былі ўласцівы для беларусаў, з’яўляюцца для сучаснікаў, асабліва для моладзі, падмуркам для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. Арганізатары вечара паставілі мэту – далучыць студэнцкую моладзь да вытокаў беларускай традыцыйнай культуры, у якой святы, абрады, звычаі  продкаў маюць вялікі гуманістычны сэнс.

Вечарына атрымалася творчай і цікавай. Месцам яе правядзення стаў універсітэтскі інтэрнат № 2. Зала не магла змясціць усіх жадаючых прысутнічаць на мерапрыемстве. Прэзентацыя «Кола святаў беларусаў» (аўтар і вядучая - Пальто Ксенія) пазнаеміла нас са святамі беларусаў, якія адзначаліся  на працягу года ў залежнасці ад каляндара і працы на зямлі. Пра Піліпаўскі пост і яго адметнасці паведаміла Бянецкая Аксана. Студэнцкі тэатральны гурток «Ў-нескладовік» (філалагічны ф-т) прадставіў тэатралізацыю «Запрашаем на Піліпаўскія вячоркі». З замілаваннем расказала пра сваю «малую радзіму»,  гісторыю і сучаснасць вескі Моталь Крокун Святлана, зрабіўшы прэзентацыю «Моталь і мотальскія прысмакі».

Нашы продкі заўседы адпачывалі разам з песняй. У песнях раскрывалася душа народа, назвы песень раскрывалі каштоўнасці людзей. Таму наступная частка праграмы вечара мела назву: «Песня і праца побач жывуць!», у якой прагучалі цудоўныя беларускія песні: «Рэчанька», «Весачка мая», «Простыя словы» у выкананні студэнтаў Гапановіч Марыны, сясцер Паўлюкавец Аліны і Крысціны, Шахалевіча Сямена.

Другая дзея вечара перамясцілася ў гасцінную залу, у якой быў арганізаваны Кулінарны фэст «Бабуліны стравы ў Піліпаў пост». Універсітэцкім майстрам кулінарнай справы могуць пазайздросціць нават лепшыя знакамітыя кулінары. Студэнты дэманстравалі лепшыя свае кулінарныя вырабы, расказвалі пра рэцэпты страў. Да фэсту далучыліся навучэнцы гандлева-тэхналагічнага каледжа, сярод якіх будучыя бармэны і прафесійныя павары таксама паказалі свае ўменні ў прыгатаванні страў і сервіроўцы святочнага стала. Мы яшчэ раз пераканаліся, наколькі гасцінны беларускі чалавек, наколькі ен працавіты!

Хочацца выказаць вялікую падзяку ўсім студэнтам, выхавацелям інтэрната, якія ўключыліся ў падрыхтоўку  вечарыны і вельмі добра яе правялі.

Леўчук З.С., дацэнт, кіраўнік клуба «Дыялог культур»

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта