Кірмаш беларускіх адукацыйных паслуг у Ашхабадзе

15-17 красавіка ў Ашхабадзе адбыўся кірмаш беларускіх адукацыйных паслуг. Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве пасольства Беларусі ў Туркменістане. На кірмашы беларускія ВНУ прадставілі туркменскай моладзі свае паслугі ў галіне адукацыі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Вадзім Анатольевіч Богуш. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі 18 беларускіх ВНУ. Наш універсітэт прадстаўлялі дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі А.І. Мірская і загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства В.Б. Пераход. Падчас кірмашу ведаў беларуская дэлегацыя расказала пра ВНУ Беларусі, пра адукацыю, якую можна атрымаць у іх. У рамках кірмашу праводзілася субяседаванне з патэнцыяльнымі туркменскімі абітурыентамі.

Праграмай знаходжання была прадугледжана сустрэча з міністрам адукацыі Туркменістана Пурлі Агамырадавым, а таксама сустрэчы прадстаўнікоў беларускіх і туркменскіх навучальных устаноў. Адбылася рада кіраўнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Туркменістана.

Зараз у Беларусі навучаюцца больш за 9 тыс. туркменскіх студэнтаў. Частка з іх вучыцца па дзяржаўным і мэтавым наборы для працы на Гарлыкскім горна-абагачальным камбінаце па выпуску калійных угнаенняў, які знаходзіцца ў стане будаўніцтва.

Беларуска-туркменскае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі ажыццяўляецца ў першую чаргу шляхам падрыхтоўкі кадраў у навучальных установах Беларусі для розных галін эканомікі Туркменістана. З гэтай мэтай Беларуссю і Туркменістанам падпісаны міжурадавыя пагадненні ў сферы адукацыі, пра ўзаемнае прызнанне дакументаў аб адукацыі, вучоных ступенях і званнях, пагадненне паміж міністэрствамі адукацыі Беларусі і Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі.

Развіваецца і супрацоўніцтва паміж ВНУ. Заключана больш за 10 міжвузаўскіх пагадненняў, 5 з якіх падпісаны ў час афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава ў кастрычніку 2014 года.

Мірская А.І., Пераход В.Б

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта