-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Кастрычнік пад знакам прафарыентацыі
Адной з прыярытэтных задач УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» з’яўляецца прафарыентацыйная работа з навучэнцамі. У сувязі з гэтым на працягу кастрычніка 2018 года студэнткамі псіхолага-педагагічнага факультэта Свідуновіч Таццянай (32 гр.), Панасюк Наталляй, Радчук Кацярынай (42 гр.), Голуб Ганнай, Турынцавай Вольгай, Нушчык Наталляй (22 гр.) пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі Г.М. Ткачук была праведзена серыя прафарыентацыйных акцый для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Брэста і Брэсцкай вобласці
(ДУА «Жамчужненская сярэдняя школа» (Баранавіцкі раён, п. Жамчужны), ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Бярозы», ДУА «Сярэдняя школа аг. Чарнаўчыцы», ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Брэста», ДУА «Сярэдняя школа № 33 г. Брэста», ДУА «Радзежская сярэдняя школа» (Маларыцкі раён, в. Радзеж) і інш.), накіраваных на аказанне дапамогі выпускнікам знайсці адзінае правільнае рашэнне ў прафесійным самавызначэнні, спланаваць і арганізаваць свой прафесійны шлях , знізіць ролю стыхійнага выбару прафесіі.
У ходзе мерапрыемстваў студэнты расказалі дзецям пра ўніверсітэт, яго структуру, пра факультэты; падрабязна азнаёмілі вучняў з кожнай спецыяльнасцю псіхолага-педагагічнага факультэта; прадэманстравалі відэафрагменты з жыцця студэнтаў факультэта. Са школьнікамі былі праведзены практыкаванні «Мы будуем прафесійныя планы», «Дзесяць прычын, чаму я хачу стаць педагогам», «Добрыя якасці педагагічнай прафесіі» і інш.
Такім чынам, у лёгкай гульнявой форме будучыя абітурыенты атрымалі звесткі пра спецыяльнасці нашага ўніверсітэта, пра ўмовы паступлення і навучання ва УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна». У кожнай школе студэнты пакінулі даведачныя матэрыялы, памяткі і буклеты аб універсітэце і псіхолага-педагагічным факультэце.
Кафедра педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі