Камунiкатыўная прастора i iнфармацыйнае поле ў мове i маўленчай дзейнасцi

16 красавіка 2015 года на псіхолага-педагагічным факультэце прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Камунікатыўная прастора і інфармацыйнае поле ў мове і маўленчай дзейнасці», арганізаваная кафедрай беларускай і рускай моў з методыкай выкладання. Каля 80 даследчыкаў (навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў) з розных куткоў Беларусі даслалі свае даклады і паведамленні.

У праграме канферэнцыі – пленарнае пасяджэнне, пасяджэнне круглага стала «Камунікатыўная прастора ў мове і маўленчай дзейнасці: праблемы лінгвістычнага апісання»  і праца шасці секцый.

На пленарным пасяджэнні выступілі прафесар кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання БрДУ імя А.С. Пушкіна доктар філалагічных навук В.I. СянкевічПоле культуры и речевая деятельность»), дацэнт кафедры замежных моў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта кандыдат філалагічных навук С.А. Руткевіч («”Малышевизмы”: предостережение об опасности речеведческой недостаточности в образовании»), дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна, дацэнт кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання, кандыдат філалагічных навук С.С. КацэвічЛингвистическое образование в современном коммуникационном пространстве»), дацэнт  кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава кандыдат філалагічных навук Т.П. СлесараваКомпоненты невербальной коммуникации как одно из средств создания образов в художественном произведении (на примере рассказа А.П. Чехова Хористка»), магістрант БДПУ імя М. Танка настаўніца рускай мовы і літаратуры ДУА «Гімназія № 38 г. Мінска» Н.М. ЖукавецМетодика использования интерактивных упражнений на уроках русского языка»).

Даклады і паведамленні як на пленарным, так і на секцыйных пасяджэннях насілі інтэгратыўны характар, адрозніваліся навуковай навізной і практычнай значнасцю, суправаджаліся ажыўленай дыскусіяй, што сведчыць пра перспектыўнасць і актуальнасць праведзеных даследаванняў. На думку ўдзельнікаў канферэнцыі, у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна створаны цудоўныя ўмовы для абмеркавання надзённых праблем і абмену вопытам: грунтоўныя даклады, актыўная аўдыторыя, цікавыя пытанні і жывая дыскусія.

У хуткім часе будзе выдадзены зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Кафедра беларускай і рускай моў з методыкай выкладання

Падзяліцца: