Каманда БрДУ будзе прадстаўляць Брэсцкую вобласць на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў «Студэнты. Бяспека. Будучыня»

12 красавіка 2019 года на базе Пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь адбыліся спаборніцтвы «Студэнты. Бяспека. Будучыня» паміж ўстановамі вышэйшай адукацыі Брэсцкага рэгіёна.

У склад каманды нашага ўніверсітэта ўвайшлі студэнты геаграфічнага факультэта: Аляксандра Булахава, Яўген Карасцялёў, Кацярына Сыч, Ганна Кандрацюк і студэнты факультэта фізічнага выхавання: Дар’я Струкава, Максім Малашкевіч, Данііл Аніськевіч, Яўген Праскура, Кірыл Міхальчук і Аляксандр Галушка.

Адкрыў спаборніцтвы творчы конкурс «Шлягер бяспекі», дзе кожная каманда прадэманстравала свае крэатыўнасць і арыгінальнасць. Заваяваўшы III месца, мы не расстроіліся – наадварот, у нас з’явіўся стымул быць больш актыўнымі і смелымі, каб стаць пераможцамі ў выніковым заліку.

На этапе «Студэнцкі праект» Аляксандра Булахава расказала аб праведзенай працы з насельніцтвам і прынесла камандзе ганаровае I месца.

Пасля творчай часткі ўдзельнікі каманды спаборнічалі ў інтэлектуальным конкурсе «Знаўцы АБЖ». Адказаўшы на 50 пытанняў, мы ўпэўнена перайшлі да новых выпрабаванняў.

Спартыўны блок уключаў некалькі этапаў:

  • «Выратавальная эстафета» – I месца;
  • «НС у падземным пераходзе» – I месца;
  • «ДТЗ» – I месца;
  • «Калодзеж» – III месца;
  • «Аказанне першай дапамогі» – I месца;
  • «Здарэнне ў кватэры» – І месца.

Пасля падліку балаў каманда нашага ўніверсітэта стала пераможцам. З 29 красавіка па 4 мая мы будзем прадстаўляць вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу.

Выказваем падзяку арганізатарам і нашаму ўніверсітэту
за магчымасць праявіць свае веды на такім высокім узроўні!

Аляксандра Булахава (геаграфічны факультэт)

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта