-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Калейдаскоп спецыяльнасцей: у БрДУ адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй
Час выбіраць прафесію, час вырашаць, куды паступаць. 4 лістапада 2017 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй, які сабраў каля 200 будучых абітурыентаў. Рабяты, якія хутка закружацца ў віхуры школьнага развітальнага вальса, прыйшлі ў наш універсітэт, каб пазнаёміцца з усім спектрам прадстаўленых спецыяльнасцей. Іх у нас сапраўды шмат. Выпускнікі БрДУ – настаўнікі рускай, беларускай і замежных моў, матэматыкі і фізікі, біялогіі і хіміі, геаграфіі і гісторыі – годна носяць званне педагога. Яны, а таксама праграмісты, спартсмены, псіхолагі, юрысты, менеджары, эканамісты і журналісты кожны дзень пацвярджаюць сваёй працай, што наш універсітэт заслужана атрымаў Прэмію Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2016 года. Усімі сваімі справамі нашы выпускнікі вучаць маладое пакаленне беражліва ставіцца да прыроды, паважаць старэйшых і захоўваць традыцыі.
Сабраных рабят вітала рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер. Яна пазнаёміла прысутных з прарэктарамі і дэканамі факультэтаў. Затым школьнікі і іх бацькі паглядзелі відэафільм пра жыццё нашага ўніверсітэта, з якога яны даведаліся аб навукова-інавацыйным патэнцыяле нашай alma mater, міжнародным супрацоўніцтве і грамадскай дзейнасці ў БрДУ.
Адказны сакратар прыёмнай камісіі Дзмітрый Уладзіміравіч Грыцук падаў аўдыторыі інфармацыю аб этапах уступнай кампаніі. Ён акцэнтаваў увагу на дакументах, якія павінны мець пры сабе абітурыенты пры паступленні, і на асаблівасцях уступнай кампаніі на завочную і скарочаную формы атрымання вышэйшай адукацыі.
Дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Алена Іванаўна Мірская расказала аб рэпетыцыйным і цэнтралізаваным тэставанні, а таксама аб падрыхтоўчых курсах у БрДУ. Далейшае знаёмства школьнікаў з універсітэтам працягвалася на факультэтах.
Студэнты нашага ўніверсітэта таксама не засталіся ўбаку ад Дня адчыненых дзвярэй. Яны актыўна прыцягвалі ўвагу абітурыентаў да родных факультэтаў, таму што любяць сваю alma mater і хочуць, каб яна і далей папаўнялася разумнымі, крэатыўнымі і мэтанакіраванымі навучэнцамі.
А каб паказаць, што студэнцкае жыццё ў БрДУ – гэта не толькі лекцыі, семінары і экзамены, але і ўдзел у грамадскай дзейнасці, навучэнцы падрыхтавалі для нашых гасцей яркую канцэртную праграму. Будучыя абітурыенты пераканаліся, што ў нашым універсітэце створаны ўсе ўмовы як для актыўнай вучэбнай і навукова-даследчай працы, так і для развіцця творчых здольнасцей.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба