IX адкрыты турыстычны злёт гісторыкаў у в. Страдзічы

4-5 кастрычніка 2014 года студэнты гістарычнага факультэта сталі ўдзельнікамі IX адкрытага турыстычнага злёту гісторыкаў, які праходзіў у в. Страдзічы Брэсцкага р-на. Спаборніцтвы праводзіліся з мэтай актывізацыі турызму на гістарычным факультэце, выяўлення наймацнейшых турыстаў, павышэння іх спартыўнага майстэрства, падрыхтоўкі да ўніверсітэцкага турыстычнага слёту.

Для ўсіх жадаючых студэнтаў 1-5 курсаў і выпускнікоў былі вызначаны спецыяльныя ўмовы ўдзелу. Кіраўніцтва спаборніцтвамі ўскладалася на Галоўную судзейскую калегію (Віталь Цецярэўнікаў – галоўны суддзя, Алёна Рабая – сакратар спаборніцтваў, Яўген Мардвілка, Іван Наход). Шэф-поварам лясной кухні стала Юлія Бялко.

Першы дзень мерапрыемства быў адзначаны адкрыццём спаборніцтваў і прывітаннем усіх удзельнікаў. Прайшла ўстаноўка лагера, узгодненая з мясцовым лясніцтвам. Далей былі арганізаваны асабова-камандныя спаборніцтвы на кароткай дыстанцыі (вязанне вузлоў, пераправа з самастрахоўкай, навясная пераправа, спуск па схіле спартыўным спосабам і інш.), (лепшая каманда «7Б», зборная студэнтаў 1 і 5 курсаў), а намеснік галоўнага суддзі па быце правёў камандныя залікі па арганізацыі турысцкага быту (праверка тэарэтычных ведаў і практычных уменняў аказваць экстранную медыцынскую дапамогу ў паходных умовах, устаноўка палатак рознага тыпу).

Раніца 4 кастрычніка пачалася са спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні, дзе лепшы час паказалі студэнт 5 курса Сяргей Ісакоў і студэнтка 4 курса Маргарыта Хоміч. Не менш цікавымі сталі асабова-камандныя спаборніцтвы па тэхніцы велатурызму. А самымі цікавымі і захапляльнымі сталі выпрабаванні па начным арыентаванні (лепшая каманда «Філатэлісты», студэнты 2 курса).

Асаблівыя словы падзякі студэнты і выпускнікі гістфака выказваюць дэкану факультэта Н.П. Галімавай і прафсаюзнаму камітэту студэнтаў у асобе І.А. Жак за фінансавую падтрымку ў правядзенні спаборніцтваў.

Гістарычны факультэт

Падзяліцца: