IV Рэспубліканскі студэнцкі форум

2–4 мая 2014 года ва ўніверсітэце праходзіў IV Рэспубліканскі студэнцкі форум пры фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы дабрачыннага фонду “Дапаможам ім жыць” (Італьянская Рэспубліка).

У форуме прынялі ўдзел студэнты дзевяці ўніверсітэтаў Рэспублікі Беларусь, уключаючы нашу alma mater. Са словамі-пажаданнямі да студэнтаў, выкладчыкаў, якія суправаджаюць беларускія дэлегацыі, італьянскіх гасцей звярнуліся рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер, заснавальнік дабрачыннага фонду “Дапаможам ім жыць” Фабрыцыа Пачыфічы і фінансавы дырэктар фонду Лучана Браконі.

На “IV Рэспубліканскім студэнцкім форуме – 2014” у межах конкурсу сацыяльных праектаў дэкан сацыяльна-педагагічнага факультэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Надзея Аляксандраўна Леанюк і выкладчыкі кафедры сацыяльнай працы сацыяльна-педагагічнага факультэта Таццяна Васільеўна Сакалова і Вікторыя Віктараўна Саўчук прадставілі вынікі першага года рэалізацыі праекта “У маёй руцэ твая рука”, накіраванага на аказанне сацыяльна-псіхалагічнай падтрымкі дзецям з парушэннямі апорна- рухальнага апарату. Вынікі іх працы адзначаны першай прэміяй, якая заснавана дабрачынным італьянскім фондам “Дапаможам ім жыць” і складае 3000 еўра.

У конкурсе “Студэнт года – 2014” студэнтка 4-га курса геаграфічнага факультэта Юлія Бусько заняла другое месца і была ўзнагароджана прэміяй, выдзеленай італьянскім фондам “Дапаможам ім жыць” у памеры 1000 еўра. Дапамогу Юліі ў падрыхтоўцы да конкурсу аказалі старшыня прафсаюзнага камітэта студэнтаў універсітэта Іна Аляксееўна Жак і намеснік дэкана геаграфічнага факультэта па выхаваўчай працы Вольга Антонаўна Мазец.

Пасля заканчэння форуму ўсім беларускім студэнтам, якія не маюць бацькоў, а таксама студэнтам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўручаны спецыяльныя стыпендыі фонду.

Праграма форуму была насычанай і разнастайнай. Акрамя вышэй названых мерапрыемстваў, яна ўключала ў сябе экскурсію, дабрачынную акцыю “Дзень чырвонага носа!”, канцэртную праграму і вечар дружбы.

Дзякуем за дапамогу і падтрымку ў арганізацыі «IV Рэспубліканскага студэнцкага форуму – 2014» рэктару БрДУ імя А.С.Пушкіна Ганне Мікалаеўне Сендзер, прарэктару па выхаваўчай і сацыяльнай працы Інзе Генадзьеўне Матыцынай, дэкану сацыяльна-педагагічнага факультэта Надзеі Аляксандраўне Леанюк, старшыні прафкама студэнтаў універсітэта Іне Аляксееўне Жак, выкладчыкам кафедры сацыяльнай працы сацыяльна-педагагічнага факультэта Таццяне Васільеўне Сакаловай і Вікторыі Віктараўне Саўчук; заснавальніку італьянскага фонду “Дапаможам ім жыць” Фабрыцыа Пачыфічы, прэзідэнту фонду Марцыа Арталані, фінансаваму дырэктару фонду Лучана Браконі; прадстаўніцтву італьянскага фонду “Дапаможам ім жыць” у г. Мінску і асабіста Вользе Міхайлаўне Ганжы і Алене Іванаўне Смялкоўскай.

Т.В.Сакалова, І.А.Жак

Портал информационной поддержки экспорта

Официальный сайт о высшем образовании в Республике Беларусь для иностранных граждан

Информационно-консультационный центр по вопросам получения образования и пребывания в Республике Беларусь

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Дніпропетровський національний університет імені Олеся Гончара
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Могилевский государственный университет продовольствия
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта