IV Рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Крок у навуку»

23 мая 2019 года на псіхолага-педагагічным факультэце адбылася IV Рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Крок у навуку», арганізатарам якой выступіла кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел школьнікі, студэнты і магістранты з пяці абласцей Рэспублікі Беларусь.

На пленарным пасяджэнні выступілі з прэзентацыямі сваіх праектаў і дакладамі пераможцы конкурсу навуковых праектаў «Адкрываючы свет педагагічнай прафесіі», які праводзіўся сярод навучэнцаў 10–11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці.

Гарманічнае і таленавітае выступленне музычнага калектыву студэнтаў пад кіраўніцтвам Л.А. Захарчук не засталося незаўважаным і выклікала шквал апладысментаў.

З дакладамі і прэзентацыямі выступалі і нашы туркменскія студэнты. Цікава і змястоўна падала свой даклад на тэму «Асаблівасці і праяўленні соцыяфобіі ў экстравертаў і інтравертаў» Зохрэ Аннамаўламава, студэнтка 2-га курса філалагічнага факультэта (кіраўнік К.М. Сіда).

Характэрна, што для некаторых выступоўцаў удзел у канферэнцыі ўжо стаў свайго роду традыцыяй. Навучэнцы сярэдняй школы № 111 г. Мінска (Нікіцін Раман, Сабалько Аляксей, Сувораў Максім) пад кіраўніцтвам настаўніка Курыловіча Мікалая Юр’евіча неаднаразова прымалі ўдзел у канферэнцыі, атрымліваючы дыпломы за лепшыя даклады. Сабалько Аляксей пасля стаў студэнтам адной з мінскіх ВНУ. На думку М.Ю. Курыловіча, удзел у такой канферэнцыі дапамагае навучэнцам далучыцца да педагагічнай прафесіі, асобасна пасталець і раскрыць у сабе патэнцыял даследчыка.

На пленарным пасяджэнні «засвяціўся» з дакладам на тэму «Пустазелле Прыбужжа» і самы малады ўдзельнік канферэнцыі – Бідзюра Назар, вучань 4-га класа сярэдняй школы в. Вістычы Брэсцкага раёна (кіраўнік Ю.С. Шчарбакова).

Удзельнікі канферэнцыі адзначылі, што яна пакінула пазітыўны след у іх душы. Вучні выказалі свой намер паступіць у далейшым у Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна на псіхолага-педагагічны, юрыдычны факультэты і факультэт замежных моў. На думку навучэнцаў, арганізацыя і правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе падтрыманню у іх удзельнікаў цікавасці да педагагічнай прафесіі і адкрыцця абшараў для пазнання і даследаванняў.

А.В. Севярын, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт,
намеснік дэкана псіхолага-педагагічнага факультэта па навуковай працы

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта