-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
«ISTFAK-MAN–2018»: у БрДУ выбралі містара гістарычнага факультэта
27 лютага на гістарычным факультэце нашага ўніверсітэта пад эгідай Брэсцкага ГК «БРСМ» УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» адбыўся конкурс «ISTFAK-MAN–2018». За званне містара факультэта, а таксама за перамогу ў пяці дадатковых намінацыях змагаліся шэсць лепшых прадстаўнікоў факультэта.
Падчас першага этапу – конкурс «Візітоўка ўдзельніка» – студэнты знаёмілі аўдыторыю з сабой: расказвалі пра свае захапленні, здольнасці, вучобу. Выступленне Ільі Юзвука адразу стала заяўкай на перамогу. Відэаролік, у якім сябры і знаёмыя Ільі раскрылі сакрэты, які ж ён у жыцці на самай справе, атрымаўся арыгінальны і аб’ектыўны.
На гістарычным факультэце ўпэўнены, што сапраўдны містар павінен быць вынослівым, таму без этапу «Асілак» абысціся было нельга. Усе канкурсанты годна справіліся з такім практыкаваннем, як адцісканне.
У трэцім туры конкурсу студэнты павінны былі паказаць свае інтэлектуальныя здольнасці. Удзельнікам былі адрасаваны пытанні аб самым высокім пункце Беларусі, самым буйным неабласным горадзе краіны, аўтарах слоў і музыкі гімна і інш.
Чацвёрты этап «Рыцарскі батл» стаў самым цікавым і непрадказальным – хлопцы прызнаваліся ў каханні дамам. Удзельнікі чыталі аўтарскія вершы, спявалі песні пад гітару, дарылі кветкі і цалавалі рукі жанчынам.
Пакуль журы, у склад якога ўваходзілі работнікі і прафорг факультэта, падлічвалі балы, гледачам была паказана канцэртная праграма. Затым раскрылася інтрыга: містарам гістарычнага факультэта стаў Ілья Пятручык. Астатнія ўдзельнікі сталі пераможцамі ў розных намінацыях:
- «Містар арт» – Валянцін Кузюрын;
- «Містар стыль» – Яўген Рупека;
- «Містар рамантык» – Яўген Гарасюк;
- «Містар біцэпс» – Ілья Парашко;
- «Містар крэатыў» – Ілья Юзвук.
Усім хлопцам былі ўручаны падарункі ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба