II этап III адкрытых спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні бягом

16 красавіка ў лясным масіве ў раёне вёскі Тэльмы прайшоў II этап III адкрытых спаборніцтваў Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна» па спартыўным арыентаванні бягом. У спаборніцтвах прымалі ўдзел больш за 50 студэнтаў універсітэта, навучэнцы абласнога ліцэя і каледжа сувязі.

 

 

 

 

У асабістым заліку месцы размеркаваліся так:

  • Дзяўчаты:
    • 1 месца – Вайтко Анастасія (геаграфічны факультэт),
    • 2 месца – Галубнічая Алеся (біялагічны факультэт),
    • 3 месца – Дуднік Вікторыя (геаграфічны факультэт).
  • Юнакі:
    • 1 месца – Папшаў Глеб (фізіка-матэматычны факультэт),
    • 2 месца – Сцепанюк Андрэй (фізіка-матэматычны факультэт),
    • 3 месца – Рапінчук Уладзімір (біялагічны факультэт).

Па выніках двух дзён спаборніцтваў былі падведзены агульныя вынікі: 1 месца – фізіка-матэматычны факультэт, 2 месца – біялагічны факультэт, 3 месца – геаграфічны факультэт.

Падзяліцца: