Гістарычны момант – сустрэлі «Полымя свету»

12 мая Брэст прыняў эстафету агню «Полымя свету». Берасцейцам першым у Беларусі пашчасціла яго ўбачыць. Удзельнічалі ў гэтым незабыўным мерапрыемстве і студэнты нашага ўніверсітэта. На мяжы ў пункце пропуску «Брэст» яны сталі сведкамі перадачы факела алімпійскай чэмпіёнцы 2004 г. Юліі Несцярэнцы. Менавіта яна – першы факеланосец II Еўрапейскіх гульняў у Беларусі.

13 мая на базе БрДТУ студэнты горада над Бугам вынеслі сцяг універсітэтаў, а таксама прынялі ўдзел у святочнай праграме. Нашы навучэнцы выступілі з запальным флеш-мобам і хвалюючым акрабатычным нумарам. На тэрыторыі тэхнічнага ўніверсітэта чэмпіёнка Еўропы 2016 г. Таццяна Халадовіч перадала «Полымя свету» майстру спорту СССР Канстанціну Кемаву. Затым спартсменам уручылі сертыфікаты факеланосцаў і памятныя знакі.

На ўрачыстым мерапрыемстве слова ўзялі рэктары двух універсітэтаў. Рэктар БрДУ Ганна Сендзер адзначыла, што ўсім прысутным пашчасціла стаць сведкамі прадвесніка самага маштабнага спартыўнага форуму ў гэтым годзе, і пажадала студэнтам ўжо цяпер актыўна рыхтавацца да сесіі, каб у чэрвені ўважліва сачыць за мультыспартыўным форумам. «Полымя свету» ўвасабляе ў сабе стварэнне, любоў да спорту краін-удзельніц гульняў і здаровы дух саперніцтва за заваяванне як мага большай колькасці медалёў для сваёй краіны.

У першы прабег па нашай краіне «Полымя свету» адправілася з мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», што сімвалічна, бо тут ужо шмат гадоў гарыць агонь Памяці. Значнасць падзеі падкрэслівае і тое, што 12 мая мы адзначалі свята сімвалаў дзяржаўнасці і незалежнасці –дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Да БрДТУ «Полымя свету» пабывала на цэнтральных вуліцах і плошчы Леніна горада над Бугам, на БА ЦАР «Вяслярны канал» і УП «Гефест».

Далей «Полымя свету» накіруецца ў Камянец, Пінск, Мікашэвічы, Баранавічы, а затым і ў іншыя вобласці Беларусі. Фінальным пунктам эстафеты стане Нацыянальны Алімпійскі стадыён «Дынама» ў Мінску, дзе 21 чэрвеня будзе дадзены старт II Еўрапейскім гульням. За 10 дзён разыграюць 199 камплектаў медалёў.

Нагадаем, «Полымя свету» запалілі 3 мая ў Рыме ў музейным комплексе Ara Pacis музей. Эстафету пачалі знакамітыя беларускія алімпійцы фехтавальшчыца Алена Бялова, спрынтарша Юлія Несцярэнка і батутыст Уладзіслаў Ганчароў. Менавіта яны пранеслі агонь па цэнтральных вуліцах сталіцы Італіі, пасля чаго перадалі факел групе байкераў. Тыя, у сваю чаргу, – альпіністам, якія даставілі яго на найвышэйшую кропку Еўропы – гару Манблан. Толькі пасля гэтага агонь адправіўся ў падарожжа па гарадах Еўропы ў Мінск. За 50 дзён ён пройдзе праз рукі 450 факеланосцаў і пераадолее амаль 8 тыс. км. Вага факела – больш за 1,7 кг, вышыня – 81 см.

Мы сталі бліжэй да мультыспартыўнага форуму.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта