-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Гарадскі вучэбна-метадычны семінар «Метадалогія падрыхтоўкі і ўдзелу студэнтаў у міжнародных юрыдычных конкурсах»
20 кастрычніка 2018 г. адбыўся гарадскі вучэбна-метадычны семінар на тэму «Метадалогія падрыхтоўкі і ўдзелу студэнтаў у міжнародных юрыдычных конкурсах». Мерапрыемства было арганізавана кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, адказны – старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Сліўка Вольга Якаўлеўна.
У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі філіяла ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» Політэхнічны каледж і Брэсцкага філіяла ПУА «Каледж бізнесу і права». Удзельнікі семінара абмяняліся вопытам падрыхтоўкі студэнтаў да розных конкурсаў, у тым ліку да навукова-даследчых конкурсаў, алімпіяд і конкурсаў у фармаце moot court.
Перад студэнтамі юрыдычнага факультэта і навучэнцамі каледжаў выступілі юрысты-практыкі і ўдзельнікі міжнародных юрыдычных конкурсаў студэнтаў. Імі падкрэслівалася важнасць удзелу ў падобных конкурсах у мэтах фарміравання кампетэнцый будучых спецыялістаў.
Па выніках паведамленняў прайшло абмеркаванне. Удзельнікі семінара адзначылі неабходнасць выкарыстання ў адукацыйным працэсе перадавога педагагічнага вопыту па падрыхтоўцы студэнтаў да міжнародных конкурсаў.
Сліўка Вольга Якаўлеўна,
старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права