-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Гарадскі семінар у Зімовым садзе
29 сакавіка 2017 года, падчас вясновых школьных канікул, у Зімовым садзе Цэнтра экалогіі адбыўся семінар-практыкум для настаўнікаў біялогіі школ г. Брэста «Арганізацыя летніх зялёных школ».
Адкрыў семінар кіраўнік Цэнтра экалогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Колбас А.П. Аляксандр Пятровіч расказаў пра ролю зялёных тэхналогій у сучасным свеце. Аб навуковых дасягненнях і новых біятэхналогіях паведаміла загадчык кафедры заалогіі і генетыкі біялагічнага факультэта Ляніўка С.М.
Пераможцаў праекта «Зялёныя школы» ў Брэсцкай вобласці назвала ў сваім выступленні загадчык аддзела экалагічнай працы Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Уварава Г.І.
Вопытам правядзення экалагічных паходаў і палявых практык падзяліўся выкладчык кафедры батанікі і экалогіі біялагічнага факультэта Акаронка І.В. Пра ролю грамадскасці ў пашырэнні экалагічна дружалюбнага ладу жыцця расказаў кіраўнік аб’яднання «Час Зямлі» Цярэнцьеў Р.І. Трохі змяніла сур’ёзную абстаноўку на семінары загадчык кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Матыцына І.Г. Тэма яе даклада – «Камунікатыўныя гульні ў прыродным асяроддзі».
На завяршэнне размовы аб арганізацыі летніх зялёных школ увазе настаўнікаў былі прапанаваны і іншыя практычныя формы працы. Так, аб выкарыстанні прыроднага матэрыялу ў экалагічнай адукацыі нагадала ў сваім выступленні метадыст Цэнтра Брацянкова Н.Р. Майстар-клас па выкарыстанні зялёных раслін у інтэр’ерах правяла намеснік кіраўніка аддзела «Батанічныя экспазіцыі» Шымалава Н.У.
Падчас правядзення семінара ў холе Зімовага сада экспанаваліся работы з прыроднага матэрыялу, выкананыя вучнямі школ г. Брэста.
Семінар праходзіў пры інфармацыйнай падтрымцы Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Дзякуючы семінару Цэнтр экалогіі не толькі атрымаў дадатковыя магчымасці наладзіць зваротную сувязь з настаўнікамі-біёлагамі, але і павялічыў наведванне сваіх аддзелаў вучнямі горада.
Цэнтр экалогіі