Гарадскі семінар «Асаблівасці міжнацыянальнай, міжкультурнай камунікацыі ва ўмовах сусветнай глабалізацыі»

4 снежня 2014 года адбыўся гарадскі семінар «Асаблівасці міжнацыянальнай, міжкультурнай камунікацыі ва ўмовах сусветнай глабалізацыі», арганізатарамі якога выступілі аддзел выхаваўчай працы з моладдзю, аддзел міжнародных сувязей БрДУ імя А.С. Пушкіна і Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт. Семінар сабраў больш за 30 кіраўнікоў і спецыялістаў гарадскіх устаноў і арганізацый. З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай працы БрДУ імя А.С. Пушкіна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт І.Г. Матыцына.

Праблемнае поле семінара ўключала такія аспекты, як: інфармаванне пра асаблівасці менталітэту розных нацыянальных груп, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі г. Брэста; паляпшэнне ўзаемадзеяння органаў улады, гарадскіх арганізацый і ўстаноў у працы з замежнымі грамадзянамі (навучэнцамі); аб'ектыўны аналіз вынікаў выхаваўчай працы з замежнымі грамадзянамі; перспектывы далейшых дзеянняў у гэтым напрамку. Гэтыя і іншыя пытанні асвятлілі ў сваіх выступленнях галоўны спецыяліст Брэсцкага гарвыканкама С.В. Дубіна, вядучы спецыяліст па ідэалагічнай працы БрДУ імя А.С. Пушкіна Г.І. Іванчын, старшы інспектар па асобых даручэннях упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама У.В. Ровенскі, дацэнт кафедры псіхалогіі БрДУ імя А.С. Пушкіна С.Л. Яшчук, маёр Брэсцкай памежнай групы Я.П. Ермакоў.

Падзяліліся сваім вопытам працы з замежнымі навучэнцамі загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства БрДУ імя А.С. Пушкіна В.Б. Пераход і начальнік упраўлення выхаваўчай працы з моладдзю БрДТУ В.С. Місіюк.

Падвёўшы вынікі, удзельнікі семінара змаглі абмяняцца думкамі і атрымаць практычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні праварэалізацыйнага працэсу ў выхаваўчай працы з замежнымі грамадзянамі.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта