Фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2019 па трыятлоне

15–16 чэрвеня ў Брэсце на спартыўнай базе дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанні» адбыліся фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2019 па трыятлоне. На гэтых спаборніцтвах каманда Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна заняла ганаровае III месца.

Склад каманды:

  • Колпікава Вераніка Іванаўна, студэнтка II курса факультэта фізічнага выхавання;
  • Горбусь Юлія Аляксандраўна, студэнтка II курса факультэта фізічнага выхавання (завочная форма атрымання адукацыі);
  • Ляўчук Валерыя Дзмітрыеўна, студэнтка I курса факультэта фізічнага выхавання;
  • Папіціч Крысціна Дзмітрыеўна, студэнтка I курса факультэта фізічнага выхавання;
  • Нінічук Вадзім Аляксандравіч, студэнт III курса факультэта фізічнага выхавання;
  • Бусько Глеб Сяргеевіч, студэнт I курса факультэта фізічнага выхавання;
  • Яцкевіч Кірыл Валер’евіч, студэнт I курса факультэта фізічнага выхавання (завочная форма атрымання адукацыі);
  • Куровіч Дзмітрый Аляксандравіч, студэнт IV курса факультэта фізічнага выхавання (завочная форма атрымання адукацыі).

Пажадаем жа рабятам лёгкіх стартаў і ўпэўненых перамог!

Спартыўны клуб, факультэт фізічнага выхавання

Падзяліцца: