Фінал універсітэцкага конкурсу “Лепшая вучэбная група”

15 мая 2014 года праходзіў фінал традыцыйнага ўніверсітэцкага конкурсу “Лепшая вучэбная група”. На сцэне актавай залы сышліся ў нялёгкай барацьбе інтэлекту і творчасці, адзінства духу і лідарскіх якасцей самыя годныя прадстаўнікі студэнцтва Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.

Конкурс праходзіў у тры этапы. На першым этапе вызначалася лепшая група на факультэце. На другім этапе журы вылучыла 5 лепшых вучэбных груп універсітэта, якія дасягнулі найвышэйшых вынікаў у вучэбнай, навукова- даследчай і пазавучэбнай дзейнасці (грамадскай, творчай, культурна-масавай, спартыўнай, фізкультурна-аздараўленчай):

вучэбная група 4-га курса спецыяльнасці “Правазнаўства” – юрыдычны факультэт;

вучэбная група 4-га курса спецыяльнасці “Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны” – гістарычны факультэт;

вучэбная група 4-га курса спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія” – сацыяльна-педагагічны факультэт;

вучэбная група 2-га курса спецыяльнасці “Журналістыка” – філалагічны факультэт;

вучэбная група 3-га курса спецыяльнасці “Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць” – факультэт фізічнага выхавання.

Фінал конкурсу складаўся з 4 заданняў: самапрэзентацыя групы “Нам пашчасціла вучыцца разам”, турнір для старастаў “Хвіліна славы” і прадстаўленне групай творчага нумара “Якраз”, а таксама падрыхтоўка сацыяльнага роліка па прафілактыцы шкодных звычак і фарміраванні здаровага ладу жыцця “Не застанься абыякавым”. Лепшым прызнаны ролік юрыдычнага факультэта па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Пераможцам конкурсу стала вучэбная група 4-га курса юрыдычнага факультэта спецыяльнасці “Правазнаўства”, якая адправіцца ў экскурсійную паездку па Беларусі.

Фіналісты конкурсу адзначаны ў наступных намінацыях: “Перспектыўныя лідары” – вучэбная група 4-га курса гістарычнага факультэта спецыяльнасці “Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны”;

“Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго” – вучэбная група 4-га курса сацыяльна-педагагічнага факультэта спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія”;

“Разумнікі” – вучэбная група 2-га курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Журналістыка”;

“Адзінства духу – згуртаванасць каманды” – вучэбная група 3-га курса факультэта фізічнага выхавання спецыяльнасці “Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць”.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: