Фінал Рэспубліканскай універсіяды-2016 па спартыўнай аэробіцы

З 21 па 23 красавіка зборная каманда нашага ўніверсітэта прымала ўдзел у фінале Рэспубліканскай універсіяды-2016 па спартыўнай аэробіцы.

У напружанай барацьбе выхаванцы і выхаванкі Людмілы Сяргееўны Цітовай занялі II месца ў агульным заліку ўпершыню за ўсю гісторыю ўдзелу нашай каманды ва ўніверсіядзе па гэтаму віду спорту.

Таксама не абышлося без асабістых прызавых месцаў. У намінацыі «Мужчынскае сола» III месца заняў Вабішчэвіч Мікалай, а Лабзоўскі Іван і Аляксюк Ганна падняліся на другую прыступку п’едэстала ў намінацыі «Змешаныя пары».

Жадаем рабятам новых перамог!

Спартклуб

Падзяліцца: