Фестываль воднага турызму «Нёманская вясна»

17-19 красавіка ў межах «Дзён турызму» студэнты-турысты клуба «Бярэсце» ў складзе зборнай каманды вобласці прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі воднага турызму «Нёманская вясна», які прайшоў на Аўгустоўскім канале ў ваколіцах горада Гродна.

На фестывалі нашы рабяты выступалі на Кубку Рэспублікі Беларусь па тэхніцы воднага турызму на каяках, байдарках і катамаранах, адпрацоўвалі дзеянні ў аварыйных сітуацыях спартыўнага паходу.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел спартсмены з Польшчы і Расіі, былі арганізаваны майстар-класы па правядзенні трэніровак па вяслярным слаламе.

Вялікую ўвагу арганізатары надалі навучанню арганізацыі мерапрыемстваў актыўнага адпачынку: жадаючыя прынялі ўдзел у эталонным сплаве па р. Асташанка – р. Нёман – Аўгустоўскі канал – р. Асташанка, дзе паўдзельнічалі ў праходжанні аднаго з найстарэйшых шлюзаў у Беларусі (гэты ўчастак сплаву служыць злучальным звяном многіх трансгранічных маршрутаў Польшча-Беларусь-Літва). Вялікае ўражанне на ўдзельнікаў зрабілі вераўчаны парк і пераносны стэндавы скаладром. Добрую атмасферу фестывалю арганічна дапоўнілі вечар бардаўскай песні, прагляд фільмаў 2014 года пра спартыўны турызм і турысцкая лазня.

Дзякуй арганізатарам!

Спартыўны клуб

Падзяліцца: