Фестываль цімураўскіх і валанцёрскіх атрадаў «Валанцёр года – 2019»

Абласны фестываль цімураўскіх і валанцёрскіх атрадаў «Добрае сэрца» адбыўся ў ГУ «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Брэсцкі тэатр лялек”» 17 снежня. У ім прынялі ўдзел і нашы студэнты.

На форуме як пераможцы абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года – 2019» дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Лепшая валанцёрская група ў сацыяльнай сетцы» былі ўзнагароджаны камандзір валанцёрскага атрада «Імкненне» пры Маскоўскім РК ГА «БРСМ», студэнтка сацыяльна-педагагічнага факультэта Іліяна Дочава і яе намеснік, студэнтка гістарычнага факультэта Лізавета Пашкевіч. Іліяна таксама ўзнагароджана дыпломам у намінацыі «Лепшая навучальная праграма для валанцёраў».

Як расказалі студэнткі, дзейнасць атрада накіравана на дапамогу дзецям-сіротам, дзецям з няшчасных сем’яў, ветэранам, шматдзетным сем’ям. Атрад «Імкненне» актыўна супрацоўнічае з дзіцячым сацыяльным прытулкам горада Брэста, ТЦСАН Маскоўскага раёна горада Брэста, карэкцыйнымі школамі «Стымул» і «Веда».

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: