Дзень донара ва ўніверсітэце

24 лютага 2015 года ва ўніверсітэце прайшоў другі ў гэтым навучальным годзе Дзень донара, у якім прынялі ўдзел студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта, а таксама студэнты-валанцёры сацыяльна-педагагічнага факультэта (Цярковіч І.А., Кавалевіч А.С., Саўко І.А.). Першы ж Дзень донара ва ўніверсітэце праходзіў 10 кастрычніка 2014 года, у ім актыўны ўдзел прымалі студэнты-валанцёры біялагічнага факультэта (Мазурава Д.С., Мельнік А.А.); сацыяльна-педагагічнага факультэта (Цярковіч І.А., Кавалевіч А.С.); псіхолага-педагагічнага факультэта (Дзяцук А.М., Шурко М.А.).

Часовы пункт забору крыві быў арганізаваны ў адным з навучальных карпусоў універсітэта – у спартыўным комплексе (пункт аховы здароўя № 2, працэдурны кабінет № 217). Прыём крыві ажыццяўляўся з 9.00 да 13.00.

Паводле дадзеных Дзяржаўнай установы «Брэсцкая абласная станцыя пералівання крыві», донарам мог стаць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а таксама замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, асобы, якія зарэгістраваны не менш за 6 месяцаў у Брэсце, Жабінцы, Маларыце, Камянцы і гэтых раёнах, ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў і не маюць часавых і абсалютных супрацьпаказанняў да здачы крыві.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю і аддзел арганізацыі аховы здароўя дзякуюць усім працаўнікам і студэнтам (а іх было 29 чалавек), хто прыняў удзел у добраахвотнай акцыі.

ДАЦЬ ІНШЫМ ЗДАРОВУЮ КРОЎ МОГУЦЬ ТОЛЬКІ ТЫЯ ЛЮДЗІ,
ЯКІЯ НАДАЮЦЬ НАЛЕЖНУЮ ЎВАГУ СВАЙМУ ЗДАРОЎЮ
І НЕ МАЮЦЬ ЗАЛЕЖНАСЦЕЙ!

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю,
аддзел арганізацыі аховы здароўя

Падзяліцца: