Дзелавая гульня «Складнікі паспяховага лідарства»

«Складнікі паспяховага лідарства» – пад такой назвай 16 красавіка 2015 года метадыстамі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю была праведзена дзелавая гульня (у рамках школы «Вопыт»). На гэтым мерапрыемстве сабраліся ўдзельнікі секцыі «Я – лідар» – старасты навучальных груп 1 курса.

Арганізатары дзелавой гульні ставілі перад сабой мэту стварыць умовы для паспяховага функцыянавання старастатаў факультэтаў.Падчас працы ў малых групах актыўна прайшло выяўленне і абмеркаванне дасягненняў старастаў па выніках навучальнага года, а таксама цяжкасцей і шляхоў іх вырашэння. 

Гульнявы практыкум завяршыўся рэфлексіяй, дзе кожны ўдзельнік змог задумацца над складнікамі свайго паспяховага лідарства, а таксама выказаць сваё меркаванне аб працы Школы «Вопыт».

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: